Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 10

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Я ніяк не магу сабрацца ў адным месцы.

* * *

      Начую ў бацькоў у Петрыкаве, штодня езджу ў Прудок. Скарбонкі з маймі рэчамі стаяць у бацькавым гаражы. Ноўтбук – у брата на кватэры. Рома жыве пад маміным ложкам.

* * *

      Сёння ля петрыкаўскай аўтастанцыі ледзьве не сутыкнуліся лбамі з барадатым дзядзькам, які нагадаў мне Гналя.

      Гналь быў адзіны ў раёне, хто стрыг. Па святочныя прычоскі трэба было ехаць у Мазыр. Усё сваё дзяцінства-юнацтва я спраўна хадзіў да яго. Ён не шкадаваў адэкалону, меў даўгую бараду. Я пабойваўся яго. Тое, што Гналь – прозвішча, я даведаўся пасля, а спярша лічыў, што гналь – тое ж, што і цырульнік. Таму «схадзіць да Гналя» азначала «падстрыгчыся». Калі я зʼехаў у Мінск, засумняваўся: а ці быў Гналь?

      А сёння я ледзьве не наскочыў на яго. Барадач увайшоў у драўляную хатку, на якой вісела шыльда «Цырульня Гналя».

      Гналь існуе!

* * *

      Радзіва «Прудок». Перадача пра матылькоў.

      Перанёс з каморы на гарышча пяцьдзясят заспаных матылькоў. Яны ледзь варухнулі кволымі крыламі, паглядзелі на мяне дрымотнымі вачыма – і зноў вырубіліся. Цяпер на маім гарышчы жывуць матылькі.

      А ў каморы буду жыць я. Гэта адзіны пакой, у якім ёсць усё: сцены, столь і падлога.

* * *

      Сяджу ў яблыневым садзе: пяе птушка, лётае пчала, брэша сабака, гудзе трактар.

      На руках і ботах гліна.

      За кароўнікамі Мінск.

      А за лесам Украіна.

* * *

      Шлях да Украіны ляжыць праз Юравічы.

      Там жылі людзі дваццаць пяць тысяч гадоў да нашай эры. Рабілі хаткі з костак мамантаў. Тады ў Юравічах не было сельсавета. I тыя людзі не прапісаліся і зʼехалі. А от я прапісаўся. Ад сёння я афіцыйна тутэйшы. Перадайце ў Цэнтр: урбанізацыя адмяняецца.

* * *

      Пакуль мяне прапісвалі, у кабінет увайшла цётка ў працоўных анучах. Столаначальнікі далікатна адмахнуліся ад яе, як ад мухі, якая лётае над прыгожай сукенкай:

      – Што нада? Цяперака няма часу.

      А ў мяне ёсць шапка-гандонка і польскі світар, куплёны ў 90-я. Я тады брату напісаў ліст у войска: «Цёця Каця прывязла нянашый світар із Польшчы».

      У нас тут так модна. Я модны. Прывітанне.

* * *

      З Юравіч ехаў спадарожкай.

      – У Прудку жывеш?

      – Ну.

      – Адзін? З сям’ёй?

      – Ага.

      – Жонка харошая? А дзеці е?

      – Е.

      – Два?

      – Не.

      – Тры! Як у мяне. Работаеш дзе?

      – А-а-а, так…

      – Мо будуеш што?

      – Як сказаць…

      – Тут ці ў Маскве?

      – >Ну.

      – Многа даюць у Маскве?

      – Ну, э-э-э…

      – Я ж бачу, што нармальны хлопец. І жонка, і дзеткі, і работаеш у Маскве. Маладзец!

* * *

      Сёння будзе мая першая сапраўдная ноч у сваёй хаце.

* * *

      Радзіва СКАЧАТЬ