Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 14

СКАЧАТЬ туды-сюды праз акно носіцца. Сам не ведае, дзе хоча быць. Нехта жарэ маю сцяну. Па руцэ паўзе жук-насарог. Эпіцэнтр падзей, а не ціхае вясковае жыццё.

* * *

      Болей за ўсё палешукі баяцца ўроку. Калі ўсё добра, пра гэта нельга нікому казаць. Лепей і не думаць. Таму тут не працуюць, а гаруюць. Свойская жывёліна заўсёды – худобіна.

      Цётка Дуня пытаецца:

      – Што ты тут пасадзіў?

      – Тое ды сёе.

      – Дажджу не будзе, нічога не вырасце. Я падумаў: «От жа каза якая!»

      Потым мне патлумачылі, што так пажадалі добрага ўраджаю. Я мусіў у адказ паскардзіцца на надворʼе, нікчэмную зямлю і на тое, што няма гожых дзевак у радыусе дваццаці кіламетраў.

      Я ўсё яшчэ актыўны аптыміст, таму не самы сапраўдны паляшук. Я выпраўлюся, абяцаю.

* * *

      Або беларусы такія цярплівыя таму, што шмат стагоддзяў запар вырошчвалі і палолі лён, або беларусы шмат стагоддзяў запар вырошчвалі і палолі лён таму, што такія цярплівыя. Мае харвацкія гены пужліва глядзяць, як мае беларускія гены цярпліва полюць.

      Чэрвень

* * *

      Радзіва «Прудок». Перадача пра птушак Палесся.

      Раніцой адна скочыла мне на галаву, другая пасялілася на маім капелюшы. Маю хату атакавалі сітаўкі. Мо так і трэба?

* * *

      Гляджу я на свае кабачкі, града з якімі хіба што ўкраінскай мяжы не дасягае, і думаю, што я псіх. Сквапны палескі псіх.

* * *

      Усё як мае быць: і кабачкі, і сонца, і чыстае неба над галавой. А трэба трохі дажджу. Агарод гарыць. Цётка Воля звоніць з Каленкавіч, кажа:

      – Сынок, як ты там?

      – Гару, цётка, гару.

      – І я гару.

      – Прыехаць памагчы?

      – Прыедзь памажы.

* * *

      Палескія жанчыны ўмеюць адной рукой трымаць стырно машыны, другой – без промаху лавіць мух. На хуткасці 120 км/г. Сяджу побач і здымаю капялюш.

* * *

      Сёння я правёў дзень са сваёй цёткай. Яна не глядзіць тэлевізар, належыць да «Сведкаў Іеговы» і баіцца гадзюк. Тыдзень таму цётка Воля няўдала павярнулася ў ложку і атрымала пералом ключыцы.

      – Папалась я дык папалась, як цыган у калхоз.

      Прачнуліся мы ў чатыры раніцы, прайшлі восем кіламетраў, пабачылі сем маленькіх чорненькіх гадзючак. Цётка кажа, што, каб забіць гада, яго трэба праткнуць наскрозь галінкай. Калі не праткнуць, іншыя гады выцягнуць яго з іншасвету. Яна ў гэта верыць. Я ў гэта веру.

* * *

      Пра Палессе кажуць так: «Тут палку кінь – і тая папаўзе».

* * *

      Вярнуўся ў Прудок. Прадаўчыха кажа, што ў маю адсутнасць дажджу не было.

* * *

      Дажджу няма, а інтэрнэт е. Не трэба больш бегаць з ноўтбукам па хаце ў пошуках адзінай маленькай хвалі. Не трэба збіраць часткі мадэма, разбітага аб сцяну (бо я псіх). Velcom – гэта ўсё ж такі не МТС (дзе забраць ганарар за рэкламу?).

      УУУУУУУЎЎЎЎЎЎЎЎЁЁЁЁЁЁЁЁ!!!!!!!!!!!

      Мне трэба было сорак хвілін бегаць па хаце, каб прачытаць паведамленне ў фэйсбуку. Болей за ўсё злавала, калі паведамленне было кароткае – якоесь «ок».

      Не, гэта часам было СКАЧАТЬ