Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 16

СКАЧАТЬ мы з сябрам Арцёмам у Боруск да дзеда Косціка і бабы Гашы, а іх сын, дзядзька Валодзя, кажа:

      – За хатай сляды ваўка. Шура ўгледзеў.

      – Мо то сабака? – дзед Косцік не хацеў верыць.

      – Не, бацька, воўк. Барсук усю ноч брахаў. Вечарэла марудна.

      – Ну і ціш. Лісток не шалахнецца, – штораз паўтараў дзед Косцік.

      Дзядзька Валодзя курыў на лаўцы ля хаты. Ён чакаў ночы. Ваўка трэба застрэліць. Курыць болей не хацелася, і ён павёў нас да суседа Шуры, які ўгледзеў ваўка. Той быў п’яны, сварыўся са сваім сабакам.

      – Што ты Палкана ганяеш? Ён на Вову брэша, каб не лазіў ля цябе. Шура пачаў блытана распавядаць, як выйшаў на воўчае кубло за грэбляй. З сабой меў ружжо.

      – Ваўчыца – во такая малая. Воўк здаравенны – кабанё! Ён і ходзіць. А там тры штучкі. Шчаня-я-яткі. Яна – ваўчыца – паглядзела на мяне. Дык я кажу: да ідзіце вы! Жывіце вы, кажу.

      Ён пераказаў гісторыю некалькі разоў. Пакрысе ружжо ператварылася ў гранатамёт. Бжжжжжж! – страляў з уяўнага гранатамёта Шура ў сваім аповедзе.

      Мы смяяліся. Дзядзька паблажліва падражніваў Шуру. Таго было не суняць.

      Калі поўня паднялася над лесам, дзядзька вынес з хаты стрэльбу. Мы круціліся ля яе, трымалі ў руках. Дзядзьку гэта цешыла.

      А першай ночы пайшлі ў лес. Спачатку ішлі ляснымі сцежкамі цераз хвойнік. Хоць я і спрабаваў ступаць асцярожна, галінкі пад нагамі трашчалі. Дзядзька ішоў першым. У адной руцэ ён трымаў напагатове стрэльбу, у другой – маленькі ліхтарык, якім свяціў на кусты і карчагі, падобныя да ваўкоў. Выйшлі да кукурузнага поля. Месяц акуратна ляжаў над ім. Танюсенькая сцежка паміж полем і лесам была даўгой – здаецца, некалькі кіламетраў. Дзядзька штораз спыняўся, услухоўваўся ў цішыню, свяціў ліхтарыкам у глыб лесу. Калі ён спыняўся, спыняліся і мы з Арцёмам, каб не перашкаджаць яму слухаць. Часта даводзілася хвіліну стаяць у нязвыклай позе – на адной назе – і трымацца за хваіну. Пасля доўгай нуднай хадзьбы пачало здавацца, што воўк асцярожна ідзе за намі. Некалькі разоў я азіраўся.

      Кукурузнае поле нарэшце скончылася, і мы залезлі ў хмызняк. Мае ногі ўжо былі мокрыя. Ніхто з нас не сказаў ні слова. Толькі з Арцёмам перакідваліся ўсмешкамі. Мая ўсмешка азначала: «Ну як табе?». Арцём усміхаўся ў адказ: «Гэта і ёсць палескае сафары?».

      Выйшлі на запруду. Наваколле далёка праглядалася. На зямлі ляжалі цені ад хвояў. Гэтым разам я заняў пазіцыю пасярэдзіне і ішоў нага ў нагу за дзядзькам. Я пільна сачыў за рухам ягоных ботаў і паддаўся гіпнозу. Хацелася ісці доўга. Здавалася, хапае моцы, каб ісці ўсё жыццё.

      Але брэх Барсука перарваў той паўсон. Я пачаў пазнаваць дзедава селішча, што, як паўвостраў, адным краем улеплена ў дзікае наваколле. Дзядзька Валодзя паставіў стрэльбу на ганак, сам сеў на лаўку, дастаў пачак з цыгарэтамі.

      – Месячна сёння. Калі б не было месячна, патрапілі б. Закурыў цыгарэту.

      «Ну і ціш. Лісток не шалахнецца», – узгадаў я дзедавы словы.

      А там, у лесе, сёння вернецца ў кубло здаравенны воўк. Да маленькай СКАЧАТЬ