Радзіва «Прудок». Андрусь Горват
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват страница 15

СКАЧАТЬ няма.

      Прабацька беларусаў Той, гэта ты? То спі, я больш не буду. Ці палка прапаўзла?

* * *

      Я бы тая зязюля. Хаджу па Прудку і падкідваю прыстойным людзям кабачкі. Пакуль прадаўчыха ў краме, я ёй на лісапеду пакет з сённяшнім вывадкам павесіў. І збег абходнымі сцежкамі. Адбіткаў пальцаў не пакінуў. Падазроных асобаў з біноклямі ў вокнах не бачыў. Бадзяюся па двары з выразам на твары «гэта не я».

* * *

      Я зразумеў, што адзін у полі не воін, і прашу дапамогі: збіраю ў сябе талаку на будаўнічыя працы. Ну як талаку – маленькую талаконьку, чалавек на пяць. Асаблівых уменняў не трэба (у мяне іх таксама няма). Галоўнае, каб былі рукі, пачуццё гумару (якое спатрэбіцца, каб з рыдлёўкай наведваць лясную прыбіральню), уменне спаць на падлозе ці ў намётах у двары і любоў да кабачкоў. Фармат – палескі, мова – беларуская, ежа – вясковая.

      Будзе наладжана экскурсія ў мясцовую краму, дэфіле калгасных кароў, піццё крапівы і свойскага малака. Клімат – субкантынентальны, блізкі да трапічнага. Ёсць лісапеда. Што яшчэ? Чым яшчэ прывабіць?

* * *

      У мяне ёсць мухі. Самую надакучлівую муху завуць Наташа. Я люблю ўвечары легчы, выключыць святло і сказаць уголас:

      – Наташа, адчапіся. Не сёння.

* * *

      З усіх маіх унутраных асобаў крыху пакіраваць целам захацелася хіпстару.

      Ён сказаў: «Не хачу будаваць хату – хачу маленькія бутэлечкі, як у модных мінскіх кавярнях». Унутраны этнограф не стаў пярэчыць, бо коркі з бярозавай губы выраблялі даўно-даўно. Унутраны пісьменнік вырашыў пра гэта напісаць. Унутраны гаспадар парадаваўся, што будзе чым затыкаць бутэлькі.

      Усе мы тут рады. Усім нам тут добра. І Наташа ўсміхаецца.

      Ліпень

* * *

      Месяц таму мы з цёткай Воляй заўзята дзяліліся агародніцкімі поспехамі: я от гэта пасадзіў, а я гэта. Мы не слухалі адно аднаго, увесь час перабівалі, каб паспець пераказаць паболей дасягненняў.

      Цяпер правілы змяніліся. У размовах мы жалімся на надворʼе і яго наступствы: у мяне гэта пагарэла, а ў мяне яно ўвогуле не вырасла, бе-бебе. Перамагае той, хто больш пацярпеў ад сонца.

* * *

      Неспадзеўкі на Прудок напаўзла чорная хмара. Усе мы ціхенька сядзім пад вокнамі і молімся: толькі б хмара не збочыла, толькі б пайшоў дождж, толькі б сёння не Юравічам, а нам. Ужо няма розніцы, каму маліцца. Усё навокал заціхла ў спадзяванні. Усё навокал прасякнута спужаным няверʼем.

      Дождж пайшоў. Выдых. Палёгка. Шчасце.

      Апасля скажуць: то не дождж быў – то хлеб быў. Апасля маці запытаецца: «Ну што, павесялелі градкі?». Мы тут вельмі залежым ад дажджу.

      Мы тут вельмі весялеем ад дажджу.

* * *

      Мой дваюрадны дзед зачарпнуў вады з лужыны твар памыць. Раз зачарпнуў. Другі зачарпнуў. А дзе вада? А няма вады. Глядзіць, а з таго месца вясёлка пачынаецца.

      – От ты вер ці не вер, а так і было.

      – Веру.

* * *

      Ягор дапамог зразумець магічную палескую фразу «Тут палку кінь – і тая папаўзе». Калі Тая – жонка Тоя, то гэта просты спосаб выклікаць СКАЧАТЬ