Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 15

СКАЧАТЬ прасунуў рукі ў прарэх між гузікамі на паліто і моцна абхапіў яе за талію. Пятроўна ўсё-ткі адштурхнула яго і засмяялася. Іхнія вочы знаходзіліся на адным узроўні, аднак Аляксею не ўдавалася злавіць позірк Галіны.

      – Заяву падала, – сказала Пятроўна.

      – Якую заяву?

      Ён зноў пацягнуўся да салодкіх вуснаў.

      – На звальненне, – уперлася рукамі яму ў грудзі Пятроўна. – З’язджаю з Крайска.

      Аляксей адчуў, як яму за каўнер папоўз холад. Сусветная сцюжа скавала зямлю. Аляксей не мог варухнуць ні рукой, ні нагой. У тое самае імгненне, калі ён быў гатовы застацца з Пятроўнай у трэцяй са сталіц назаўсёды, яго адкінулі ўбок, як анучу.

      «Жартуеш?» – узмаліўся ён сам сабе.

      – Не жартую, – цвёрда сказала Пятроўна.

      Яна адступіла на крок і пачала стрэсваць снег з футровага каўняра.

      – І вы тут не застаняцеся, – працягвала Пятроўна. – Дырэктар гэта таксама ведае, так што не бойцеся.

      «Каго я павінен баяцца?» – мільгнула ў галаве.

      – Томы Станкевіч, – чмыхнула Пятроўна. – Яна першая нявеста ў Крайску, якраз для вас. Але Ніна лепшая. Праўда, вам і яна не дастанецца. На наступны год вы ўжо будзеце ў Мінску.

      «Адкуль яна ўсё ведае?» – здзівіўся Аляксей.

      – Тут і ведаць няма чаго, – махнула рукой Пятроўна. – Хадзем у гасцініцу, холадна.

      – А я да вас дзяўчынку падсяліла, – сказала Пятроўне дзяжурная, уважліва гледзячы на Аляксея. – Таксама са станцыі.

      – Вось і добра, – кіўнула Галіна. – Удзвюх спаць весялей.

      Яна ішла па калідоры нашмат чужэйшая, чым да сённяшняга дня. І Аляксей разумеў, што гэта незваротна.

      «На свеце ёсць тры сталіцы – Мінск, Лагойск і Плешчаніцы», – круціўся ў галаве вершык.

      Вершык быў бязглузды, але ў ім хавалася ўся праўда пра жыццё Аляксея.

      Міледзій Кукуць

БЛІЗКА ДА ЖЫЦЦЯ

      Міледзій Мікалаевіч Кукуць нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вусаўцы Мёрскага раёна, на Віцебшчыне. У 1989 г. скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынерам-механікам, старшынёй калгаса ў Шаркаўшчынскім раёне. У 2014 г. стаў лаўрэатам ганаровага званыня «Чалавек года Шаркаўшчыны».

      Друкаваць вершы і апавяданні пачаў у 1992 г. Аўтар кніг прозы і паэзіі «Адзін дзень і ўсё жыццё» (1997), «Люблю я родную зямлю» (2002), «Чысціня душы» (2008), «На сёмым небе» (2013), «У палоне кахання» (2018) і інш.

      Твор, які вы зараз прачытаеце, па жанры аўтар вызначыў як «быль». Не будзем гадаць, чаму пісьменнік прыняў такое рашэнне, заўважым толькі, што і ў гэтым творы, і ў іншых сваіх апавяданнях і аповесцях ён імкнецца быць блізкім да жыцця сваіх герояў. Адчуваецца, што матэрыялам для мастацкіх пошукаў становіцца ўсё тое, што сустракаецца творцу непасрэдна на Шаркаўшчыне, увогуле на роднай Віцебшчыне. Проза Міледзія Кукуця надзвычай сацыяльная, красамоўная ў адлюстраванні характэрных з’яў і тэндэнцый правінцыйнага жыцця. Добра гэта ці дрэнна – вырашаць чытачу.

      Пацалунак СКАЧАТЬ