Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 18

СКАЧАТЬ вочы. Мядзведзіца была ўжо побач.

      Яна, устаўшы на заднія лапы, доўга абнюхвала дзяўчыну зверху ўніз з усіх бакоў, як бы ацэньваючы, што рабіць са сваёй бездапаможнай ахвярай. Потым лізнула языком рукі, твар, які быў не шчыльна закрыты далонямі. Ліза выразна адчула, як шурпаты мокры язык мядзведзіцы прайшоўся па яе носе, ілбе, якія не былі схаваныя пад закамянелымі ад страху пальцамі. Гэты жахліва-сіверны пацалунак мядзведзіцы Ліза будзе памятаць доўга, усё жыццё, бо так цалуе мо толькі смерць. Доўга ці каротка звер абнюхваў дзяўчыну – для Лізы здавалася, што гэта цягнулася цэлую вечнасць. Напаследак Ліза толькі пачула, як мядзведзіца гучна фыркнула амаль ля самага вуха – і ўсё раптам сціхла.

      Колькі Ліза стаяла нерухомая – не памятае, толькі праз нейкі час амярцвелыя рукі самі адвольна апусціліся ўніз, адкрыўшы вочы, што заплылі ад перажытага страху шызай дымкай. Першае, што Ліза ўбачыла праз туманную ад слёз смугу, гэта яркае сонца, яго асляпляльныя промні, агінаючы вяршыні дрэў, цёпла песцілі яе твар. «Слава богу, я яшчэ жывая!» – дрыготкі гук вырваўся з вуснаў дзяўчыны. Убачыўшы сонца, зімовы лес, Ліза адразу ажыла, страпянулася. Мо гэта быў страшны сон? Яна нават шчыпанула сябе за нагу. Ды не, не сон, было бачна, што вакол яе ўвесь снег стаптаны маленькімі і вялізнымі мядзведжымі лапамі. Як змагла, Ліза снегам працерла мокры ад слёз твар, вочы, агледзелася вакол. У лесе зноў панавала цішыня і спакой, толькі было відаць, як ужо далёка па сцяжыне сыходзіла мядзведзіца, а следам беглі яе малыя, адзін з іх нёс у пашчы рукавічку (ужо потым ляснік, ідучы па следзе звера, знайшоў яе ў лесе ўсю скамечаную). Праз нейкі час мядзведзіца спынілася, стала на заднія лапы, ляніва павярнуўшыся, жаласліва паглядзела на Лізу, паківала галавой, як бы сказаўшы: «Жыві, дзяўчынка!» – і, можа, так развітаўшыся, яна нырнула ў глыб лесу. Толькі зараз Ліза пачула, што дзесь недалёка натужна гудзе аўтамашына. «Любы Саша, ты ўжо тут…» – толькі і паспела падумаць дзяўчына, як ногі падкасіліся, і яна знясілена павалілася на снег. Ачуняла Ліза ў машыне, уся мокрая, хоць выкручвай нацельную бялізну, ды наогул усю вопратку. Вакол стаяў шум-гам, мітусіліся людзі. Нехта настойліва крычаў: «У бальніцу яе хутчэй трэба везці!» Другія раілі: «У гарачую лазню. Трэба папарыць дзяўчыну, каб не захварэла». «Гарэлкі грам дзвесце хай вып’е», – настойвалі трэція.

      Не губляючы часу, пасля гучнай каманды Сашы машына кранулася з месца і, наколькі дазваляла лясная дарога, паімчалася ў лясніцтва. Ужо ў дарозе Саша асцярожна зняў са сваёй суджанай верхняе змоклае адзенне і далікатна надзеў на Лізу, якая ўжо крыху адышла ад страху, сваю цёплую суконную куртку, пры гэтым усё прыгаворваў: «Як ты, любая, з табой усё добра?» «Усё добра, Сашачка, паехалі хутчэй дамоў», – адзінае, што змагла сказаць Ліза і ў роспачы ад перажытага, прыпаўшы да грудзей каханага, ізноў ціха заплакала.

      Ужо дома, паглядзеўшы апошнія навіны па тэлебачанні, Ліза разважна падумала, які жорсткі сучасны свет, людзі іншы раз, забыўшыся пра Божыя запаветы, часам люта за грошы забіваюць адзін аднаго. Нават звяры, як мы бачым, бываюць больш СКАЧАТЬ