Название: Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7541-5
isbn:
– Слухаю!
Сяржант, які і сядзеў за рулём, прыняў убок і спрытна прыпаркаваў «уазік» ля самага, лічы, тратуара, а лейтэнант, выскачыўшы з машыны яшчэ да поўнага яе спынення, ужо бег туды, дзе сярод высокіх дрэў старога парку мітусіліся людзі і чуўся чыйсьці спалоханы крык.
Карціна, якую пабачыў лейтэнант, падбегшы бліжэй да ўсёй гэтай мітусні, была і сапраўды амаль крытычнай, бо вялізны сабака байцовай пароды (пітбуль, здаецца), ухапіўшыся за рукаў скураной курткі, з лютым рыканнем цягаў па зямлі нейкага мужчыну… а той ужо і не крычаў нават, а толькі тоненька вішчаў ад жаху…
– Альма, Альмачка! – бегаючы вакол, крычала са слязамі ў голасе маленькая дзяўчынка і біла сабаку па спіне тоненькім скураным раменьчыкам. – Фу, Альма! Фу!
Разумеючы, што справа зайшла занадта далёка і жыццю мужчыны пагражае рэальная небяспека, лейтэнант выхапіў з кабуры пісталет, навёў яго на сабаку.
– Не трэба, дзядзечка! – заўважыўшы гэта, адчайна залямантавала дзяўчынка, але лейтэнант ужо націскаў на курок.
Стрэл, яшчэ адзін стрэл… і пітбуль, адскочыўшы ўбок, адразу ж асеў у густую высокую траву. І ўсё гэта моўчкі, хоць звычайна смяротна параненыя сабакі жаласліва скавычуць перад тым, як канчаткова адысці ў нябыт… усе, нават самыя злосныя і куслівыя з іх…
– Не страляйце, дзядзечка! – крыху запознена выкрыкнула дзяўчынка і, зразумеўшы, нарэшце, што адбылося, з ціхім галашэннем кінулася да нерухомага цела пітбуля, літаральна павалілася на яго. – Альма! Альмачка!
Але лейтэнант ужо не глядзеў у той бок. Уся ўвага ягоная была прыкаваная да мужчыны, які, змоўкшы, уздымаўся цяпер з зямлі, цяжка, з прысвістам пры гэтым дыхаючы.
– У, зараза! – прашыпеў ён праз моцна сцятыя зубы і нават замахнуўся, ці то на сабаку, ці то на дзяўчынку, нагой, але лейтэнант, схапіўшы мужчыну за плячо, з сілай адкінуў яго кудысьці ўбок.
– Астынь!
– Усё зразумеў, начальнік! – падазрона-пакорліва адазваўся мужчына і, цыкнуўшы сабе пад ногі слінай, злосна дадаў: – Развялі тут ваўкадаваў!
У мужчыны быў нейкі азызлы і амаль чорны ад пастаяннага п’янства твар і сінія ад наколак рукі. А калі лейтэнант падышоў крыху бліжэй, то яго ледзь не званітавала ад смуроду і застарэлага паху перагару, які ішоў з гнілазубага рота мужчыны.
«І трэба было гэткую поскудзь ратаваць! – міжволі падумалася яму. – Не, каб каго добрага…»
– Альма, Альмачка! – зноў пачуўся за спінай лейтэнанта заплаканы дзіцячы галасок. – Ну, расплюшчы вочкі!
Вакол сабралася ўжо даволі шмат людзей, у асноўным жанчыны, і ўсе яны глядзелі зараз на лейтэнанта, дакладней на пісталет, які той усё яшчэ трымаў у правай руцэ.
– Усё законна! – звяртаючыся адразу да ўсіх патлумачыў лейтэнант, таропка хаваючы пісталет у кабуру. – Гэты СКАЧАТЬ