Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 10

СКАЧАТЬ вулачцы, але гэта мяне амаль не непакоіла. Навігатар ведае, па якіх вулачках нам поўзаць.

      – Тут, – сказаў вадзіцель. – Бачыш, напісана?

      Вулачка ўпіралася ў глухія жалезныя вароты, на якіх вісела шыльда: «Барадзінская, д. 11».

      Мне быў патрэбны дом дзесяць «А», але я адчыніў дзверы машыны і выйшаў. Раз ёсць дом адзінаццаць, значыць, дзесьці побач і дом дзесяць «А».

      Таксі развярнулася і паволі паехала па вулачцы назад. Я азірнуўся па баках. На паўнацэнную вуліцу гэтая выбоістая вулачка не цягнула. Уся спрэс яна была ў глухіх жалезных парканах, з-за якіх бачыліся чарапічныя дахі змрочных цагляных асабнякоў.

      «Няўжо ён такі багаты? – падумаў я пра Проліна. – Па ім не скажаш».

      Каля аднаго з парканаў стаяў джып, у салоне якога сядзелі мужчына і дзяўчынка гадоў каля пяці. Пакуль я ішоў да джыпа, мужчына з дзяўчынкаю выбраліся з яго.

      – Дзе тут дом дзесяць «А»? – спытаў я.

      Мужчына паціснуў плячыма і накіраваўся, прыспешваючы хаду, да весніц у паркане. Ён і дзяўчынка так сінхронна азіраліся на мяне, што я зразумеў: гэта бацька з дачкой.

      Я спыніўся, яшчэ раз паглядзеў направа-налева і таксама паціснуў плячыма.

      – Давядзецца званіць Проліну, – услых сказаў я.

      Аляксей адказаў пасля трэцяга гудка.

      – Ты дзе? – спытаў ён.

      – Стаю на Барадзінскай вуліцы каля дома нумар адзінаццаць, – адрапартаваў я.

      – На Барадзінскай такога дома няма, – памаўчаўшы, сказаў Пролін.

      – Ды вось напісана на варотах: Ба-ра-дзін-ска-я, – па складах прачытаў я.

      Пролін зноў памаўчаў.

      – Ты куды і на чым прыехаў? – нарэшце спытаў ён.

      – У Галіцына на таксі.

      Я вырашыў быць карэктным да апошняга.

      – Барадзінская вуліца даўжынёю дзвесце метраў! – закрычаў Пролін. – І цябе на ёй няма! Я выйшаў на Барадзінскую і гляджу ва ўсе бакі – няма цябе!

      – А дзе я? – спытаў я, з усяе моцы стараючыся валодаць сабою.

      – Не ведаю! – крыкнуў Пролін і адключыў тэлефон.

      Я ў разгубленасці зноў паглядзеў па баках. Тыя ж парканы. Ранейшыя асабнякі. І ніводнай жывой душы, апроч мяне, вядома.

      «Вось і з’ездзіў на дзень нараджэння!» – хіхікнула маё другое «я».

      «Заткніся! – раз’юшыўся я. – Тут нашымі літарамі напісана – Барадзінская!»

      У канцы вулачкі паказаліся дзве мужчынскія постаці. Я адразу зразумеў, што гэта гастарбайтары, але, тым не менш, кінуўся ім насустрач.

      – Дзе тут вуліца Барадзінская? – спытаў я, калі яны параўняліся са мной.

      – Нэ знаю, – сказаў адзін з іх.

      – Там Лясная, – паказаў на завулак другі.

      «Бярмудскі трохкутнік!» – злосна сплюнуў я.

      У кішэні курткі завібраваў мабільнік.

      – Ну, і дзе ты? – пачуў я голас Проліна.

      – Тут, – сказаў я, круцячы галавой. – Вакол жалезныя парканы і цагляныя дамы. У цябе цагляны СКАЧАТЬ