Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 13

СКАЧАТЬ шчацэ румянец.

      – Куды хачу, туды і еду, – буркнуў Аляксей.

      – Грубіяніць ва ўніверсітэце вывучыліся? – усміхнулася бібліятэкарка.

      Дзяўчынай ён не назваў бы яе нават у думках. Пры гэтым не мог не заўважыць выразны выгін усмешлівых вуснаў. Зрэшты, яны не горшыя, чым у Зойкі. А можа, і больш салодкія.

      Аляксей утаропіўся ў цёмнае акно. Нічога не відаць, нават агеньчыкі ў вёсках патухлі.

      Жаніўся б з Зойкаю, не прападаў бы ў заснежаных палях. Бацька Зойкі ваенкам, даўно вызваліў бы зяцька з палону. А вось не хочацца. Між іншым, дзесяцікласніцы ў Крайску нічога сабе. Адна Тома, дачка Станкевіча, чаго вартая.

      Яму раптам зрабілася зябка.

      – Кажуць, вас дырэктар абходжвае? – зноў павярнула да яго галаву Пятроўна. – Дахаты да сябе яшчэ не запрашаў?

      Цёмна-шэрыя ў крапінку вочы смяяліся. Усе старыя дзеўкі чытаюць чужыя думкі ці толькі гэтая?

      – Ды ў вас на лбе ўсё напісана, – хмыкнула Пятроўна. – Вы лепш да Ніны Шкель прыгледзьцеся. Сімпатычная.

      Цяпер Аляксею зрабілася горача. Ніна сапраўды яму падабалася. Што, і пра гэта на лбе напісана?

      – Анягож! – чмыхнула бібліятэкарка.

      «Ведзьма!» – пакруціў ён галавой.

      – Я яшчэ і сурочыць магу, – сказала Пятроўна. – Вашае шчасце, што мы ўжо ў Плешчаніцы прыехалі.

      Яна пацягнула цяжкі ванзэлак па праходзе.

      «Ну і не буду табе дапамагаць, – падумаў Аляксей. – Цяпер зразумела, чаму некаторыя ў векавухах заседжваюцца».

      Нягледзячы на познюю гадзіну, на аўтастанцыі было поўна людзей.

      – Аўтобусы не ходзяць, – сказаў мужчына ў кажусе. – Дарогі замяло ва ўсе бакі. Як бы начаваць тут не давялося.

      Аляксей азірнуўся па баках. Начаваць у гэтай паўцёмнай халоднай зале яму не хацелася.

      – Тут недалёка гасцініца, – падміргнуў яму мужчына. – Гайда, пакуль усе месцы не занялі.

      – І я з вамі! – кінулася за імі Пятроўна. – Мне таксама няма куды дзявацца!

      Аляксей неахвотна ўзяў з яе рук ванзэлак.

      – У госці да сяброўкі сабралася, – вінавата сказала Галіна, – усяго адзін слоік з варэннем паклала, і ўсё роўна сумку не падняць.

      Упершыню яе тон Аляксею спадабаўся. Можа, калі захоча.

      – А што ў камплекце да варэння? – строга паглядзеў на бібліятэкарку мужчына.

      – Піражкоў напякла, сала кавалачак…

      Пятроўна каялася, і гэта неяк мірыла з ёй. Яна яшчэ і ўзяла Аляксея пад руку і прыхінулася, быццам бы шукаючы паратунку. Нягледзячы на бахілы, яна была лёгкая на нагу. Ён адчуў мяккі дотык клуба, і кроў кінулася ў галаву. Якраз як з Зойкаю…

      Кудаса ледзь не збівала з ног. Снег так хвастаў па твары, што было балюча вачам. Аляксей адварочваўся ад ветру і зайздросціў Пятроўне ў яе хусціне.

      Гасцініца, на шчасце, была побач са станцыяй. Моцна тупаючы нагамі, яны ўваліліся ва ўтульнае цяпло, залітае яркім святлом.

      – З СКАЧАТЬ