Название: Дні без лета
Автор: Андрей Латыголец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7210-43-5
isbn:
На твары Кіры яшчэ не высахлі слёзы, і яна дрыготкімі рукамі спрабавала выцерці шчокі. Толькі цяпер Макар адчуў, як шалёна б’ецца яго сэрца. Ён паклаў стрэльбу на калені руляй да дзвярэй і паглядзеў у акно.
Вуліца наперадзе паступова звужалася. Раней машыны стаялі толькі абапал шашы, цяпер жа бязладна тоўпіліся ледзь не пасярод дарогі і перашкаджалі ехаць. Дамоў у гэтай частцы раёна рабілася ўсё менш, замест іх з’явіліся густыя зараснікі дрэў, спрэс засыпаныя шэрым попелам.
Макар паглядзеў у бакавое люстра. Здаецца, «хваста» не было. Нью-Ёрк замёр у маўкліва-таямнічай невядомасці катастрофы, якая нечакана абрынулася на гэтыя каменныя джунглі.
Пад’язджаючы да скрыжавання з Крос-Айлэнд-паркуэй, Макар сказаў Кіры спыніць машыну ля бардзюра.
– Філіп казаў, што, даехаўшы да Крос-Айлэнд-паркуэй, мы павернем налева, а там будзем ехаць прама, пакуль не выедзем да моста. Давай мяняцца месцамі, далей павяду я.
Макар вылез з машыны, хутка абышоў габарытны «кадылак» і, калі Кіра пералезла на пасажырскае сядзенне, сеў за стырно.
Павярнуўшы налева, ён павёў «кадылак» на Крос-Айлэнд-паркуэй. Вуліца была вузкай, значна вузейшай за Фрэнсіс-Льюіс-бульвар. Справа стаялі аднапавярховыя прыватныя дамы, злева раслі густыя каштаны.
Далей дарога раздзялілася на дзве часткі. Макар узяў правей і паехаў пад гару па больш адасобленым участку.
– Калі ты хвалюешся, што мужчына выкліча паліцыю – гэта пустое, ты ж бачыш, што робіцца навокал. Клопатаў у краіне і без гэтага хапае, – паглядзеўшы на Кіру, якая сцішылася ля акна, сказаў Макар. Ён добра разумеў, што яна ў шокавым стане, таму з ёй трэба размаўляць.
– Цяпер галоўнае – перасекчы мост і па патрэбнай трасе ехаць углыб краіны, бліжэй да мяжы, наколькі гэта будзе магчыма.
Кіра па-ранейшаму маўчала.
– Глядзі, што ў нас ёсць! – нечакана ўзрадаваўся Макар. – Гэта ж GPS-навігатар з функцыяй відэарэгістратара! Ты разумееш, што цяпер мы зможам настроіць маршрут куды захочам?!
Кіра апатычна паглядзела на планшэт, прыладжаны да панэлі побач са спідометрам і на які яны спярша не звярнулі ўвагі.
– Мы нават зноў зможам здымаць відэа.
– Хопіць з нас відэа… – стомлена сказала яна.
Макар знізіў хуткасць. Праз кінутыя машыны на дарозе ўтварыўся затор. Чырвоны «Форд» наперадзе заняў амаль дзве паласы, і яго дзверы былі шырока адчыненыя: хутчэй за ўсё, людзі ратаваліся ўцёкамі. Макар асцярожна аб’ехаў перашкоду і накіраваў аўто далей.
Яны мінулі велізарны дыскаўнтар, які быў справа. Марадзёры ўжо не хаваліся: некалькі чалавек цягнула цялежкі з ежай праз пабітыя шкляныя дзверы да аўтамабільнай паркоўкі.
– Відаць, сапраўды адбылася сур’ёзная катастрофа… – трагічна засведчыў Макар.
– Скажы, ты б забіў таго мужчыну, калі б усё пайшло не па тваім сцэнарыі? – СКАЧАТЬ