Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 8

СКАЧАТЬ лясах просіць. Кажа, што гэтак яго адчаруеш, выбавіш, выратуеш…

      А ты ж яму ўсміхаешся, кажаш, увесь да сэрца прыйшоўся табе… Застанешся з ім у цёмных лясах, а змрок іх – зусім не цёмны, не страшны… І адчаруеш, выбавіш, выратуеш яго, прыгожага, невінаватага. Адно няхай жа ён ваўка шэрага, дакучлівага са свету звядзе, які цябе палохае ды пагражае гнеўна.

      Мінаецца сон, і ты не памятаеш, не ўспомніш нічога-нічога. У невядомы вырай знікаюць сны! А я з-пад ракіты падымаюся, да цябе з’яўляюся і абяцаю ўрачыста, што з’ем цябе, з’ем… Адно сонейка ваўчынага прычакаю, каб смачней ды весялей было! Хочаш плакаць – плач. А ўцякаць уздумаеш – злаўлю! Хто ж у цёмных лясах спрытнейшым за мяне будзе?!

      Не плачаш, не ўцякаеш, хоць і чакаю, што птушкай легкакрылай абернешся. Бачу па вачах, што хочацца табе ўзняцца ды паляцець… Кажаш як на тое чынна, міла:

      – Не буду ўцякаць, не змагу птушкай свабоднай стацца, у неба падняцца… Горкі мой лёс, ды не падзецца ад яго нікуды! Як вырашыў мяне з’есці, то ж еш… Але перад смерцю хачу пабачыць наяве таямнічага каралевіча, пра якога столькі баек-цудаў!

      Ды ўсміхаешся… Ды спадзяешся, што каралевіч звядзе шэрага ваўка са свету. Хто сказаў, што сон лёгка забыць? І што мне рабіці з таго… Гірчу на цябе папраўдзе гнеўна, але ж апошняе жаданне няспраўджаным не пакінеш. Хоць і воўк я, ды ўсё ж…

      Яве светлай не давяраючы, як на ўвесь свет зазлаваўшы, зноўку сон на цябе насылаю. І бачыш ты, як ваўчынае сонейка жаўталявае ўзыходзіць, чуеш, як скаланае лясы радаснае выццё… Спяшаешся некуды? Да некага… Я ж твае крокі здалёку пазнаю. А ты рукі цягнеш, а ты просіш:

      – Лясы цёмныя, маімі станьце! Сонца ваўчынае, ярчэй мне свяці! Шлях асмужаны, прымройлівы, не хавайся, пакажыся!

      Ды не кажаш: «Каралевіч лясны, мне азавіся». Не каралевіча ты шукаеш… Не азваўся табе цёмны лес, не ўсміхнулася ваўчынае сонейка, не паказаўся зманлівы шлях. Някліканы каралевіч з’яўляецца, усміхаецца прыязна, як і раней, просіць яго выбавіць. Выратаваць, бо ты абяцала…

      – Не выбаўлю! Не выратую! – узгараешся гнеўна. – Заставайся навек заклятым!

      – Закляццё… Нямала часу мінулася, як палоннікам ягоным стаў! А ты з чаго такою нялітасцівай зрабілася? Болей не мілы табе?

      – Не выратую, бо не змагу. Воўк мяне з’есць! Вось і ўсё! – ты крыху паспакайнела. – Каб жа можна было мне ваўка таго не баяцца!

      – Ды, можа, і не з’есць? – Зазірае табе ў вочы каралевіч. – Мабыць, ён цябе палохае… А сам цешыцца з твайго страху. Змагайся з ім… – ды не кажа, ці то са страхам, ці то з ваўком.

      – А мне ўсё роўна, – уздыхаеш стомлена, ціха. – Баюся яго, дужа яго баюся…

      – Баішся свайго страху? – хоча насмяшыць цябе каралевіч. – Не ваўка. Калі б ваўка баялася, не дазволіла сябе знесці ў цёмныя лясы… Праўда?

      – Можа, і праўда… А ты адкуль ведаеш тое?

      – А я ведаю даўно… гэтага ваўка. Не цябе першую ён зносіць. Ды не шукай ім забраных, не пытайся пра іх, не плач… Намарныя такія клопаты. Адно сама не спыняйся… СКАЧАТЬ