Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 12

СКАЧАТЬ можа быці…

      Твая ўсмешка робіцца сцішана-сумнай…

      – А некалі яна была прыгожай. І нават добрай…

      – Няўжо? – па-ранейшаму не даю веры.

      – Дзівіся. Некалі і Кошча добрым быў. Снягі супыняў, сябрам дапамагаў… Дык не засні, Івашка!

      Не засні! Лёгка сказаць, а няпроста зрабіць. Ад стыласці лядовай так сагрэцца хочацца… Ложку свайго не кранаўся, а трэба ж, са сном спазнаўся. Дык ці дзіва, што зноў бачу тую, якая некалі была нават добрай…

      – Мядзведжае вушка! Дарэмна ты сябра свайго не паслухаў! – блішча кіпцюрамі Баба Яга. – Не прачнуцца табе болей ніколі…

      – Сцюдзёны-халодны вітанне табе шле! – кажу, хоць і баюся. – Успамінае, што ты ж некалі добрай была…

      – Не мані, мядзведзік маленькі, не люблю таго!

      – Не маню пра сяброўства нашае… Ведаю пра таямніцы даўнія, пра думкі цяжкія. Хоць і ўдаецца ён вясёлым, ды памятае ўсё… А пра тое, што ты чароўнай была, мне ж казаці не трэба…

      – Была, мядзведзік ты даверлівы, такою, што зара-зараніца мне зайздросціла. Таго, хто не ведае пачуцця, пакахала – і пачварынай стала! Сам бачыш… Але ж радасна мне цяпер, бо адпомсціць магу. Так доўга гэтага чакала…

      – І што зробіш? Мяне назаўжды ў сны забярэш? Волі сваёй пазбавіш?

      – Патрэбны ты мне! А вось сябра твой найлепшы… Ён цябе не пакіне, з палоннага сну памкнецца вызваліць…

      – Дык што ж табе трэба, Яга-Ягінька?

      – Як нічога ў вас няма, то хоць аблічча сваё ранейшае вярну…

      І раптоўна будзіць мяне ратаваная дзяўчына. Пра нешта мовіць, але я не слухаю. Пытаецца, а я не адказваю. Кажа яшчэ, каб асцярожным быў. Яно, ведама, асцярожнасць ніколі не зашкодзіць…

      – Асабліва калі з мачыхай тваёю – Бабай Ягою сустракацца даводзіцца…

      – Мачыха. Адмаўляцца не буду… Але не злосная, не жахлівая.

      – І ты за яе заступаешся, па снезе куляешся. Зусім беднай удаешся…

      – Удаюся!

      – То будзь шчырай! Кажы, чаго табе трэба.

      – А каб ты сцюдзёнаму-халоднаму здрадзіў… Таямніцу яго адкрыў! І стане Ягінька зноў маладой ды прыгожай!

      – А добрай? – гляджу ў вочы светлыя.

      І даўняе ўспамінаю…

      Быццам зара-зараніца дзяўчынай удалася, быццам яскарка сонечная па зямлі ходзіць ды свет радуе… І чары ёсць у яе, і воля. І смеласць вялікая. Кажа яна маім родным братам:

      – Ты, Гара-Гаравік, станеш сапраўднай гарою, каб слова насуперак мне болей не мовіў! Зачарую цябе… А ты, Пушча-Пушчавік, стань хоць якой пушчаю, каб не спадзяваўся! Ды каб супраць мяне анічога не ўздумаў!

      І пакланіліся мае браты чароўнай прыгажуні:

      – Як з табою не змагаліся, а закахаліся, то дзякуем табе за дарунак нечаканы! Ды толькі памятай: не ўся сіла ў прыгажосці тваёй! За светам белым, які мы не збераглі, цёмны зачынаецца, а ўладарыць ім Кошча несмяротны. Баяліся яго і баімся, бо непераможны… Ён прагоніць цябе!

      Прагна ўсміхнулася чароўная, задумалася. Захвалявалася. А ці сапраўды СКАЧАТЬ