Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 4

СКАЧАТЬ не клапаціся, будзеш ты самым шчаслівым! Жаданне сваё таемнае загадай!

      Не стаў клапаціцца касалапы. Пра ліску такое падумаў, што як не ўвесь стаў з’едлівай усмешкай! Жаданне таемнае загадаў!

      Ад тых жаданняў расквітнеў камень. Так-так, удаўся сапраўднай кветкай. Сярод лясоў-хмызоў непраглядных закрасаваў ды летуценні таемныя спраўдзіў. Тады з лісой, ваўком ды мядзведзем гэтакае ўчынілася…

      ЛІСКА-ЧАРАДЗЕЙКА

      – А ты ж шкода рыжая! А ты ж злая чарадзейка! – грозіцца ды кідае … рыбінай. А чым яшчэ? Болей жа нічога на возе няма, адно мех з рыбай. Ці не ўвесь пусты…

      Дарэмна кідае, усё роўна не трапляе, дзіравыя рукі ў дзеда. Даскочыўшы да густога балотнага хмызняку, ушылася туды спрытней за сябе самую. Яшчэ чуваць гнеўныя воклічы, але цьху на гэта… Дзед сюды не пасунецца. Хоць, яго праўда, я і хітрая, і ўвішная, і прыгожая. Рыжая ды чарадзейная. Ліса-ліска. Ну і за што не любіць такую? А вось жа не любіць!

      Хіба за тое на мяне пакрыўдзіўся, што я зімой разам з ім рыбу лавіла? Дык ведама ж, лісы да рыбы ласыя! І чаго тады злуе? Супынілася, прыслухалася. Пакрычаўшы ды паскрадзіўшыся на жыццё, дзед патупаў назад, да свайго воза. Счакаю яшчэ трошкі, вярнуся, ды ўсю рыбу параскіданую збяру. Хіба дарма старалася, уцякала?

      – Лісы ж да рыбы ласыя! – паўтарыла шэраму хмызнякоўніку, які паткнуўся да мяне з вялікай цікаўнасці. – А ты будзеш за дзедам сачыць! Як ён паедзе рыбу лавіць, адразу мяне клікаць!

      Вось так! Дзед жа кожнае раніцы спяшаўся рыбаліць, шлях трымаў паўз гэтае балота, то хмызнякоўнік найлепш і дапільнуе. А пакуль што пабягу хутчэй дахаты, няхай гэты няўдалы рыбак са сваім возам на грэблі багністай куляецца!

      Прыбегла. І што тут у нас? Баба смятану ў гаршчок сабрала, масла біць старанна ўзялася. Блінцоў пульхлых напякла, відаць, дзеда чакае аж не дачакаецца. А дзед, як на тое, не спяшаецца. Але затое я ўжо тут… Усміхнулася ж прыязна ды пад вакно. Хвастом сваім сонечным туды-сюды павяла і пытаюся годна:

      – Бабка, а бабка, што ж ты робіш?

      – От недарэка! Не бачыш? Масла б’ю!

      – Бабка, а бабка, а для каго масла б’еш?

      – От недарэка! Буду дзеда карміць!

      – Бабка, а бабка, а ці ведаеш ты, што дзед сёння рыбу лавіў?

      – От недарэка! Ведаю, бо дзед кожны дзень рыбу ловіць.

      – Рыбу лавіў, а цябе вадзяніку замест рыбы абяцаў аддаць, бо твае блінцы нясмачныя…

      – Што гэта, ліска, ты кажаш? Няўжо праўда нясмачныя?

      – От недарэка! Ты пра тое падумай, што табе ў вадзяніка нясоладка прыйдзецца, а ты пра блінцы клапоцішся… Ды блінцоў тваіх я не ела, адкуль мне ведаць?

      – А ты частуйся, ліска! – ды падае місу цёпленькіх праз вакно. – А што ж, так і абяцаў вадзяніку аддаць?

      – Ды няхай я хвастом за пень зачаплюся, калі прыдумаю такое! Лавіў твой дзед рыбу, аж выплывае да яго вадзянік. Хопіць, кажа, табе з майго валадарства цягаць, давай што за рыбу. А няма ж у мяне нічога, гаворыць СКАЧАТЬ