Название: Калі цябе спаткае казка…
Автор: Ганна Навасельцава
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Сказки
isbn: 978-985-7165-73-5
isbn:
– А так!
А Саўка ды Грышка як такую гаворку пачуюць, то, нібы ў вялікім клопаце, бегма бягуць насустрач. Пра крыўды ранейшыя не ўспамінаюць, але пытаюцца, спрачаюцца, адзін аднаму не вераць, хоць адзін пра аднаго ведаюць усё дазвання.
– Ці ты, Саўка, моцны чарадзей, а ці не? – пытаецца ў яго Грышка.
– Ды які з мяне чарадзей, – адмаўляецца Саўка. – А ты, Грышута, добра варожыш?
– Зусім з варажбой не знаюся, – упэўнена мовіць той.
– А ты ж, Саўка, з сонейкам вітаешся, – разважае гэты.
– А ты ж, Грышка, з маладзічком вітаешся, – задуменна кажа Саўка.
– А ты адкуль тое ведаеш? – гэта Грышка.
– А ты адкуль тое ведаеш? – гэта Саўка.
– А я ж сам з сонейкам вітаўся, – прызнаецца Грышка. – Яно мне сказала…
– А я ж сам з маладзічком вітаўся, – прызнаецца і Саўка. – Ён мне сказаў…
– Не веру табе! – тупне правай нагой адзін.
– Не веру табе! – тупне левай нагой другі.
– Невялікі ты чарадзей! – вырашае Грышка.
– Ды і ты не надта каб варажбіт важнецкі, – упэўніцца і Саўка.
– Да чорта схадзі, ён табе дапаможа мне кепствы строіць!
– Сам у яго дапамогі прасі! Ты ж мне заўжды зайздросціш!
– Сам ты чорт! – губляе цярпенне Грышка.
– Ад рагатага чую! Бо як маеш жонку, то маеш і рогі! – кіпіць і Саўка.
І ў аднаго, і ў другога вочы поўныя-поўныя ад такой шчырасці… Сэрцы ж не каменныя, а жывыя, трапяткія. Сонцу адгукаюцца, маладзічку адкрываюцца, чары і прыгажосць вакол сябе бачаць, дык сказаць нельга, што зусім не спагадныя. Як быццам і адзін, і другі хочуць пакінуць сварку, але ж нешта ім замінае. Відаць, замова нейкая. Пакуль тое ды другое вялося, сурочылі іх суседзі, сваякі, суседскія сваякі… І прызнае Саўка, што Грышка чарадзей не цёмны… А і Грышка Саўку назаве светлым. Можа, што і пагодзяцца? Усялякае здараецца!
– А ведаеш, Саўка, – мовіць урэшце Грышка, – раскажу я табе не казку, а праўду. Адно слухай!
– І я ж, Грышута, ні словам табе не зманю, а казку распавяду!
ЯК ЛІСА, ВОЎК ДЫ МЯДЗВЕДЗЬ ШЧАСЦЕ ЗДАБЫВАЛІ…
Ці даўно-даўненька, ці ўчора-ўчоранька, ці зусім за сівым часам, але ж вялося на свеце, што падарожнічалі разам ліса, воўк ды мядзведзь. Вандравалі, дзівіліся, справы добрыя рабіць ані забыліся. А яшчэ сябравалі, жартавалі, адно аднаму дапамагалі, каб усім весела было. Так і хадзілі па свеце зімой і летам, вясной і ўвосень.
Дзеелася ўсё зазвычай так… Ліска першай па шляху прымройлівым прабяжыць, усё пабачыць і ўжо ваўку ды мядзведзю скажа, куды пайсці лепей. Падумаюць воўк ды мядзведзь, але разам не пойдуць, воўк як самы хуткі шлях пэўны разведае. А ліска тым часам штонебудзь смачненькае сабе сцягне. Тады ўжо мядзведзь вяльможна абраным шляхам тупаціць, а воўк туды-сюды зыркае, чаго б скрасці… Дык што ж урэшце? Ліса што-небудзь ухопіць, шэра-шэранькі СКАЧАТЬ