Калі цябе спаткае казка…. Ганна Навасельцава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава страница 10

СКАЧАТЬ на другі бок павярнуцца. Пазяхнуць разоў колькі. Мядзведзь я ці не? Не зусім… Ну і што, як не зусім? Затое старанны. Як магу паспяваю-паспяваю! Спяшаюся, вельмі спяшаюся. Коўдру лапай кратаю… Пра зіму думаю. Пра вялізныя снегавыя горы няспынна мрою!

      – Гэй! – сказалася як быццам зусім над берлагом. – Вылазь сваёй воляй! А то як дзьмухну, як тупну, дык і коўдра белая з цябе зляціць! Лянівы ты, Івашка, санлівае мядзведжае вушка!

      Вось так заўсёды! Прыйдзе, пабудзіць, як след паспаць не дасць. Ды яшчэ лянівым назаве, ды яшчэ нагадае, што санлівы я, Івашка, празваны мядзведжым вушкам. А што дзьмухнуць, тупнуць… Дык ужо выкараскаўся з берлагу, на снег гопнуў. Каб дапраўды коўдра белая не зляцела, чалавекам зрабіўся. Адно вушы засталіся мядзведжыя… Вось так заўсёды!

      – І каго будзеш студзіць-маразіць? – пытаюся ў сінявокага, высокага.

      Студзень. Халодны, сцюдзёны. Няма ні сівых вусоў, ні доўгай барады. І чаму гэта людцы думаюць, што ён стары? Малады. Вясёлы. Вунь з мяне як хвацка жартуе…

      – А будзем хадзіць, масты навадзіць! Шлях спавіваць, узоры маляваць!

      Чаго?! Не хачу хадзіць, мне і пад коўдрай снежнай спіцца добра. Масты навадзіць? Яшчэ чаго не хапала! Самі рэкі замерзнуць! А ўжо дарога санная – тое зусім не мая справа. Ды і маляваць я не ўмею! І не люблю!

      – Вушы пад шапку схавай! – кажа мне з лёгкай усмешкай.

      І пакрочыў сабе. А мне – даганяй. І навошта пад шапкай вушы хаваць? Усё роўна нас ніхто не ўбачыць… Мы ж лясамі ідзём, вёскі мінаем, поначы шлях адкрываем. Ты ж, студзяністы, любіш доўгую ноч! І маразы, і замець… А я табе навошта? Ступіць няма як, снег у пояс! Так добра спаў-адпачываў, а вось жа бадзяюся-туляюся. Ты, як заўсёды, проста не можаш на мяне забыцца.

      – Весялей, Івашка!

      Ды мне ўжо весела-весела! Зараз пушчуся ў скокі. Хіба ж дарэмна цямнее, снежыць, марозіць? Ведаю, што табе ад таго добра.

      – Прыкмячай, Івашка! – мовіш, сказаўшыся побач. – Баба Яга, касцяная нага, віхуры дзьме, свет снегам засцілае, а памялом след замятае. Слядок кволы, чалавечы, схаваць ад нас хоча…

      Гэта яна, вядзьмарка старая, дарэмна. Калі ад цябе што хаваць, то ж абавязкова ўсё дазнаешся пра тое. Ведаю цябе! І не дзіва, што мы па следзе цяпер паспяшаем. Не любіш ты хованкі Бабы Ягі. Ой, не любіш…

      Снег. Проста снег. Яшчэ снег. Празрысты, шчыры. І чамусьці мне думаецца, што змог бы ты віхурам тым загадаць, завею над светам суцішыць. Зіма вялікая – гэта ж воля твая… Па следзе паспяшаеш, схаванае шукаеш. І знаходзіш. Знаходзіш сапраўднае дзіва…

      Дзяўчына не снежная, не завейная. Ледзьве жывая, але кажа табе, што ёй і цёпла, і добра. А што робіць у лесе зімовым поначы? Нічога. Ісці дадому няма як… Мачыха яе выгнала, у лесе пакінула… Назад вяртацца не казала. Злая мачыха? Ды не! Такая, як усе…

      І нешта даўняе згадваю…

      – Не вяртайся дадому! – кажа брат мой, асілак Гара-Гаравік.

      – Не вяртайся дадому! – кажа брат мой, асілак Пушча-Пушчавік.

      – А куды ж мне вяртацца? Куды ісці?

      – У СКАЧАТЬ