Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 9

СКАЧАТЬ прыпаркаваў машыну. Ада паклала кветкі на сядзенне, выйшла з салона, і разам яны падаліся да адміністрацыйнага корпуса. Потым Касьян зноў спяваў. Ада не магла наслухацца і нагледзецца на яго. І ўсё думала, як жа яна цяпер будзе жыць без гэтага чалавека? І для чаго нейкія вышэйшыя сілы паказалі ёй яго, на пакуту ці на шчасце?

      Пасля канцэрта галоўны ўрач санаторыя і яшчэ нейкія жанчыны павялі Касьяна і Аду ў асаблівы кабінет пры сталоўцы, каб пакарміць вячэраю. Было там і віно, ды Касьян спаслаўся на тое, што за рулём піць сабе не дазваляе, але ад пляшкі не адмовіцца і возьме з сабою. Усіх такое кампраміснае рашэнне задаволіла. Прысутныя выпілі за сустрэчу, пажадалі поспехаў спеваку, нагрузілі з сабою цэлафанавы пакунак з закускаю і цёпла развіталіся з гасцямі. Ада зноў несла кветкі, хоць было і не так шмат, як на папярэднім выступленні.

      – Куды паедзем? – спытаў Касьян, заводзячы машыну.

      – Не ведаю, – адказала яна. – Вам, мусіць, трэба было б адпачыць, а я навязалася са сваім інтэрв’ю.

      – Адпачну, паспею. Можа, пасядзім дзе-небудзь на беразе ракі? Яшчэ віно пракісне.

      – Дык вы ж за рулём…

      – Ёсць такі нюанс. Добра, давайце пакінем машыну дзе‑небудзь, а самі пойдзем на рэчку. Люблю глядзець на ваду. Яна мяне супакойвае.

      – Можна і так, – адказала Ада, адчуваючы, што не хоча разлучацца з Касьянам.

      А потым яны сядзелі на беразе ракі. Хвалі лагодна наплывалі на пясок, звешаныя ўніз галіны вербалозу паласкаліся ў вадзе. На тым баку быў поплаў, застаўлены стажкамі сена, быццам волаты паскідалі свае шаломы і палеглі спаць. Ужо пачало змяркацца. Навокал панавала прыемная вечаровая ціша, калі ўсё жывое рыхтуецца да сну.

      Ада з Касьянам арганічна ўліліся ў асяроддзе, седзячы на траве, пілі віно з пляшкі, над імі было зорнае жнівеньскае неба, з якога час ад часу падалі знічкі. Ада забылася пра ўсе свае абавязкі і турботы, час спыніўся, быццам яна трапіла ў месца з найвялікшай гравітацыяй, дзе законы дзейнічаюць не так, як звычайна на зямлі. Касьян, мабыць, адчуваў, што зачараваў дзяўчыну, ягонай душою таксама запанавала ўзнёсласць і натхненне, самы час пісаць вершы. Ён сказаў пра дзіўнае адчуванне, якое аднойчы перажыў:

      – Не ведаю, сон ці ява, але мне здаецца, што я не нарадзіўся, а зляцеў аднойчы з неба, згарнуўся клубком – і падаў ўніз.

      – Вы – Лятавец, самы сапраўдны Лятавец. Я гэта зразумела адразу, калі ўбачыла вас на афішы.

      – Лятавец? Гэта хто такі?

      – Лятавіцы – персанажы славянскай міфалогіі. Яны ў выглядзе зорак злятаюць на зямлю, ператвараюцца ў людзей і жывуць, колькі здолеюць. У іх залацістыя валасы, сінія вочы, яны вельмі прыгожыя.

      – Не, мяне нарадзіла звычайная зямная жанчына, хіба мо ў цела немаўляці ўсялілася душа Лятаўца, – разважліва сказаў Касьян.

      – Адкуль бярэцца ваша музыка? Вы яе ствараеце, ці яна ўладарыць вамі?

      – Безумоўна, гук першасны! Ён існаваў да мяне. Але я, калі дакранаюся да гітары, хачу адчуць СКАЧАТЬ