Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 10

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – А я так і не адважылася завесці дзіця, хоць даўнавата замужам, нешта стрымлівае мяне ад гэтага кроку, хоць і хочацца…

      – Адклад не йдзе на лад…

      Яго словы пра сям’ю вярнулі Аду да ўспрымання рэчаіснасці. Яна разулася, увайшла ў ваду, усклала кветкі на рачную хвалю, якая паціху панесла іх плынню.

      – Гэта ахвяра Бярэзіне, каб помніла нас, – сказала яна, вяртаючыся на бераг.

      – Я зразумеў.

      – А цяпер мне пара. Вельмі прыемна было з вамі пазнаёміцца. Я напішу тэкст і магу прачытаць яго па тэлефоне ці, калі вы не супраць, сустрэнемся яшчэ раз у зручны для вас час.

      – У мяне заўтра яшчэ выезд у буйны калгас, запрашаю паехаць са мной. Яны прышлюць машыну, так што я буду вольны казак.

      Ада ўзрадавалася і не прымусіла сябе ўпрошваць. Безумоўна, яна паедзе, каб яшчэ хоць адзін дзень пабыць разам з Касьянам.

      У калгасе іх добра сустрэлі, наладзілі вячэру. Старшыня, яшчэ не стары чалавек, адразу пачаў заляцацца да Ады, што выклікала рэўнасць Касьяна. Аду смяшыла такая праява пачуццяў з боку барда. Кахання няма, а рэўнасць ёсць. Гэтак, мусіць, певень ахоўвае свой курыны гарэм. Старшыня, хоць і быў на падпітку, але ўзяўся завезці іх у Бабруйск. Ён гнаў машыну на страшэннай хуткасці, а Касьян абдымаў Аду за плечы, усім сваім выглядам паказваючы, што гэта ягоная жанчына. Адзе было прыемна адчуваць ягоную прыхільнасць, яна нават не думала, што з імі можа здарыцца нешта благое. Нічога не магло здарыцца, бо яна нарэшце сустрэла таго чалавека, які ёй быў наканаваны лёсам для шчасця. Сапраўды, яны даехалі да гасцініцы без прыгод. Старшыня галантна і не без шкадавання развітаўся з імі, мусіць, адчуў нейкім чынам і сваю далучанасць да мастацтва.

      Пакуль ехалі, душэўны саўгасны пачастунак добра разабраў Касьяна, ён ішоў няўпэўненаю хадою, перамяшчаўся хутка, як птушаня, якое вучыцца лётаць. Ада ўзялася правесці яго ў нумар, тым больш што Касьян патрабаваў, каб яна неадкладна прачытала тэкст інтэрв’ю.

      Яны селі ў крэслы адно насупраць аднаго. Ада пачала чытаць. Касьян уважліва слухаў, згодна ківаў галавою. Пасма залацістых валасоў упала яму на лоб. Журналістка адарвалася ад чытва, зірнула на слухача, прыгладзіла яго валасы. Ён перахапіў яе руку, пацалаваў пальцы і сказаў:

      – Дзякую, гэтак хораша пра мяне ніхто не пісаў.

      – Калі тэкст задавальняе, дык буду аддаваць у друк. Пакіньце мне адрас, я вышлю вам газету.

      Ён прадыктаваў адрас, Ада запісала, але ёй хацелася, каб і ў яго ўсё ж засталіся нейкія звесткі пра яе, таму прапанавала:

      – Запішыце мой тэлефон.

      Касьян дастаў нататнік, разгарнуў. Ада ўбачыла, што на старонцы запісана дзясяткі два тэлефонных нумароў без імёнаў і прозвішчаў. Яна зразумела: столькі нумароў нельга было трымаць у галаве, ён запісвае іх, таму што не можа адмовіць, але нікому і ніколі не тэлефануе! Яна для яго толькі адна з мноства іншых жанчын, якія мільгаюць перад вачамі шэрай масай. Мо ў кожным гарадку знаходзіцца не адна такая Ада, якая набліжаецца СКАЧАТЬ