Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 6

СКАЧАТЬ з радасцю прымае ўсіх годных людзей, здатных ствараць і працаваць на яе гонар і славу. Аўтобус чакае ля варот, можна ісці і займаць месцы.

      Шумлівай гурмой, чыста дзеці, хлопцы і дзяўчаты расселіся ў аўтобусе. Іх павезлі па вуліцах даволі хутка, так што разгледзець нешта магчымасці не было. Мільгалі будынкі, вежы і сцены Крамля. Наіна Андрыянаўна весці экскурсію не ўзялася, яе новыя выхаванцы пазіралі за вокны і нічога адметнага не бачылі. Масква як Масква. Раптам ззаду пачуўся ўзрушаны голас Гошы:

      – Глядзіце, Белы дом!

      Усе павярнуліся і ўбачылі высокі будынак. Масква яшчэ жыла нядаўнімі падзеямі, калі Вярхоўны Савет мусіў бараніць сябе і ўладу ад іншых людзей, якім таксама хацелася займець самыя высокія пасады ў дзяржаве. Але змова не ўдалася, на шчасце, не здарылася грамадзянская вайна, а жыццё працягвалася ва ўсіх разнастайных ягоных праявах. І гэта было цудоўна!

      Эма не паехала на экскурсію. Яна ведала Маскву ўдоўж і ўпоперак. Побач з Адай месца пуставала, і яна міжвольна падумала: «Як шкада, што Касьян не выправіўся са мною на вучобу. А мог бы! Піша выдатныя вершы. Сядзеў бы зараз побач! Якое было б шчасце!» І адразу абарвала гэтую думку, каб не тузаць сэрца горкімі згадкамі, жыць тым, што ёсць! Няма на што наракаць! Здзяйсняецца мара! Усё выдатна!

      Аўтобус імчаў наперад, курсанты аціхлі, стомленыя мільганнем за вокнамі. Гадзіны праз паўтары вандроўка скончылася. Наіна Андрыянаўна сказала, што ў іх яшчэ будуць экскурсіі ў іншыя гарады і цікавыя мясціны. А пакуль усе вольныя. Пажадала добра падрыхтавацца, каб заўтра ўзяцца за вучобу.

      Ада яшчэ ў аўтобусе вырашыла, што пойдзе сама, без спадарожнікаў, на Чырвоную плошчу і ўсё разгледзіць як след. Выйшла на вуліцу Горкага і рушыла ў бок Крамля міма мноства крам, кафэ, музейчыкаў, рухалася з людскою ракою, якая няспынна плыла гэтаю шырокаю і прыгожаю вуліцаю, востра адчуваючы адзіноту ў гаманлівай гурме. Нават і не падумала, а проста выдыхнула: «Касьян, Касьян, як жа я цябе кахаю! Але табе няма справы да маіх пачуццяў!» І адразу адпрэчыла гэтую думку, таму што трэба было пачынаць новае жыццё без уздыхаў, згрызот і смутку. Перад паездкаю на вучобу яна рыхтавалася, шукала і занатоўвала звесткі пра тыя мясціны, дзе ў розныя гады жылі беларусы ў Маскве. Тут выхоўваў і далучаў да навукі царскіх дзяцей святар, паэт і драматург Сімяон Полацкі. Хадзіў праз Чырвоную плошчу (тады гэта быў галоўны маскоўскі базар) у друкарню, дзе выдаваў кніжкі, а пазней узначальваў манастыр. Недзе Ада чытала, што быў ён астролагам і здолеў дакладна прадказаць момант зачацця Пятра Аляксеевіча, будучага цара Пятра Першага.

      У больш позні час у Пасольскім прыказе, які знаходзіўся на тэрыторыі Крамля насупраць Спаскай вежы, працаваў перакладчыкам беларускі асветнік Ілья Капіевіч. Падрабязнасцей іх дзейнасці Ада не памятала. Трэба было вярнуцца да гістарычных крыніц, каб удакладніць звесткі пра гэтых выдатных асоб, а можа, напісаць цыкл артыкулаў пад агульнай назвай «Масква беларуская» для сваёй раёнкі. Не варта СКАЧАТЬ