Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 13

СКАЧАТЬ помніцца бераг празрыстай ракі,

      Зялёныя вочы, рамонкавы бераг.

      Нябачна ў нябёсах пяюць жаўрукі,

      Воля і шчасце – без меры, без меры!

      Мне трызніцца смеху твайго вадаспад

      І ўздых (ад чаго – невядома) працяжны.

      Мы поруч, з’яднаны пустэльняю страт,

      Між намі кахання агонь недасяжны.

      Згарае ўсё, успамінамі – попел,

      Ды ў сэрцы – вачэй тваіх жаўрукі.

      Я помню рамонкавы бераг і поплаў…

      Даруй, Уладарка празрыстай ракі.

      Дазволь павіншаваць цябе з надыходзячым Новым годам. Плёну і шчасця! Касьян Баламут. Яшчэ раз даруй. З твайго дазволу цалую тваю гжэчную ручку. Да пабачэння».

      Калі Ада атрымала гэты ліст, дык здзівілася, чаму «недасяжны агонь кахання», калі яна кахае яго, а ён – яе? За што просіць даравання? Што хацеў сказаць? Адны загадкі. Сапраўды, цяжка зразумець чалавека правільна, калі ён сам сабе баіцца праўду сказаць. Ада кахала, але не спяшала навязвацца са сваімі пачуццямі, спадзявалася, што Касьян, якога яна найчасцей называла «мой Лятавец», летам прыедзе зноў, і тады яны разбяруцца з пачуццямі.

      6

      Касьян сапраўды прыехаў у жніўні, папярэдне патэлефанаваў ёй у рэдакцыю, а потым яны сустрэліся ў гасцініцы. У ягоным нумары працаваў тэлевізар. Касьян уладна абняў Аду. Дыктарка прамовіла:

      – Мужчына ёсць мужчына.

      Так супала. Было не зразумела, чаму яна гэта прамовіла? Які знак падавала? Але Касьян парывіста выключыў тэлевізар і зноў абхапіў Аду за плечы.

      – Як жа я засумавала па табе, Лятаўчык мой! – прашаптала яна.

      – Сумаваць не варта, мы ўсё нагонім. У нас цэлае жыццё наперадзе.

      – Цяжкая справа – усё жыццё даганяць ды чакаць, – засмяялася яна. – А нельга неяк проста жыць, нічога не даганяць і не спаганяць?

      – Мусіць, можна, толькі ў мяне не атрымліваецца. Хочацца шмат паспець – сказаў ён, яшчэ мацней прыціснуў да сябе жанчыну і доўга цалаваў.

      Яна адказвала ўзаемнасцю, гэта былі хвіліны любасці, пра якія яна марыла, аднак не была да канца перакананая ў ягоных пачуццях, таму спытала:

      – Ці кахаеш мяне?

      – Анягож, – адказаў ён адным словам, і яна паверыла яму, бо прагнула пачуць прызнанне няхай сабе і так.

      Потым было мілаванне, захапленне і пяшчотныя словы. Ён называў яе ластавачкай і сонейкам, чаго яна ніколі і ні ад кога не чула, што западала ў душу і заставалася там назаўсёды, як памяць пра лепшы час жыцця. Упершыню ў жыцці Ада адчула сябе часцінкаю другога чалавека, свайго Лятаўчыка. І гэта было дзіўна, бо такое адчуванне перажывала ўпершыню.

      Праз тры дні Касьянавы справы былі скончаны, ён адвыступаў, адспяваў і паехаў. Ада адразу напісала яму, выслала новыя газетныя нататкі пра яго песні і талент. Дарэмна чакала званка ці ліста. Толькі аднойчы выпадкова ўключыла тэлевізар і ўбачыла яго з гітарай, ён спяваў і чытаў вершы. Яна падумала тады, СКАЧАТЬ