Закон захавання кахання. Зінаіда Дудзюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Закон захавання кахання - Зінаіда Дудзюк страница 11

СКАЧАТЬ памяць процьму вершаў і мог у любы момант па-майстэрску пачытаць што-небудзь, сваё ці чужое. Да паступлення на курсы ён працаваў у Сібіры ў нейкай філармоніі як спявак і чытальнік. Сімпатычнай выдавала Агнія Дымава, у вельмі акуратна пашытай уласнымі рукамі сукенцы. Ада высока ацаніла яе выраб, бо іншы раз таксама нешта бралася сабе шыць, але ці швы ў яе аказваліся занадта перацягнутымі, ці нешта кроілася не надта ўдала. Рэдка калі заставалася задаволеная тым шытвом.

      Эма яе проста зачаравала выхаванасцю і ўвагаю. І ў першы ж дзень прапанавала наведаць Чыстыя Пруды, дзе некалі жыў Міхаіл Булгакаў. Пасля заняткаў яны няспешна пайшлі па вуліцы. Ада заўважыла галантарэйную лаўку і прапанавала зайсці. Памяшканне было маленькае, але набітае розным дробным таварам: ніткамі, стужкамі, напарсткамі, іголкамі. Ада звярнула ўвагу на карункі, прыцанілася, набыла два метры і сказала:

      – Куды-небудзь прышыю.

      Выйшлі з крамы і сутыкнуліся з Наінай Андрыянаўнай.

      – Гуляеце, дзяўчаты? – спытала яна.

      – А вы куды? – пацікавілася Эма.

      – У гастраном купіць якіх харчоў.

      – Ахвота вам цягнуць адсюль харчы, у вас жа Басманны рынак пад бокам.

      – Ніколі не хаджу на рынак. У тым раёне мой былы муж жыве, не хачу з ім сустракацца.

      – Чаму вы развяліся? – спытала Ада.

      – Смешная гісторыя. Мы з ім жылі і не мелі дзяцей. Дактары казалі, што ён бяздзетны. І раптам ягоная сакратарка зацяжарыла. Ён паверыў і сышоў да яе. Вось і ўсё. З таго часу мы з Віктарам не бачыліся.

      – Вы вельмі перажывалі? – спачувальна спытала Эма.

      – Спачатку трохі бедавала, а пасля палюбіла і ацаніла волю. Куды хачу паеду, куды хачу пайду, калі хачу вярнуся. Можа, толькі трохі шкадавала, што не мела сваіх дзяцей. Але ў мяне столькі было курсантаў, бездаможных, як дзеці, што ім я аддавала душу і вольны час. Шмат хто з былых выхаванцаў тэлефануе мне, заязджае, гэта прыемна. З працаю мне пашанцавала. Я ж нават дысертацыю напісала. Магла б падацца ў выкладчыкі, лекцыю прачытала – і вольная! А мне гэтага мала. Хацелася працаваць з людзьмі і для людзей. Тое мне Бог і даў… Ну, шчасліва. Мне на той бок, – сказала Наінай Андрыянаўнай, узмахнула рукою на развітанне і пашыбавала да перахода.

      Эма вяла Аду па старых вуліцах, расказвала пра маскоўскае жыццё, распытвала пра Бабруйск.

      – У мяне там засталася маці, – сказала Ада. – Жыве яна на ўскраіне горада ў сваёй хаце. Бацька загінуў у аварыі, разбіўся на матацыкле з сябрам, малады яшчэ быў. Вось так мы і маемся нібы ў горадзе, але па-вясковаму: садзім грады, трымаем курэй, парася, іншы год дык і качак разводзім, але яны занадта пражорлівыя.

      – А муж? Ты ж замужам, Наіна Андрыянаўна казала.

      – Муж аб’еўся груш. Не пускаў мяне сюды, мы пасварыліся, а што будзе далей, час пакажа.

      – Муж ды жана – адна сатана. Перамелецца…

      – Ды я не бядую, жыву адным днём. Мне добра СКАЧАТЬ