Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 20

СКАЧАТЬ дзіўны спакой, якога ён амаль спужаўся. Але ён нікуды не знік. Летуценны спакой, як быццам гэта не ён сам уздымаецца па сходах і ўжо стаіць перад дзвярыма ды чытае таблічку: „Ірма Вельтнэр“…

      І тут раптам яго працяла думка, што гэта ж вар’яцтва, непатрэбшчына, і што неабходна хуценька вярнуцца, пакуль яго ніхто не бачыў…

      Але з’явілася і адчуванне, што, са стогнам выдыхнуўшы апошні страх, ён канчаткова пазбавіўся сваёй няўпэўненасці; і тады яго душу запаланіла вялікая, устойлівая, вясёлая упартасць: калі ён дагэтуль стаяў, нібы пад гнётам цяжару, пад вымушанай неабходнасцю, як пад гіпнозам, то цяпер ён пачаў дзейнічаць вольна, мэтанакіравана, радасна.

      Была ж вясна!..

      Званок прагучаў на паверсе па-бляшанаму ахрыпла. Падышла дзяўчына і адчыніла.

      „Шаноўная фройляйн дома?“ – бадзёра спытаў ён.

      „Дома… так… але хто… дазвольце…“

      „Вось“.

      Ён даў ёй сваю візітоўку, і калі яна панесла яе, ён проста з упэўненай усмешкай пайшоў за ёй следам. Калі дзяўчына перадавала сваёй маладой гаспадыні картку, ён таксама ўжо стаяў у пакоі, выпрастаўшыся, з капелюшом у руцэ.

      Гэта было даволі вялікае памяшканне з простай, цемнаватай мэбляй.

      Маладая дама ўстала са свайго месца каля акна; відаць, кніга на століку побач была толькі што адкладзена ёй. Ён ніколі ў ніводнай ролі не бачыў яе такой прывабнай, як у рэчаіснасці. Шэрая сукенка з больш цёмнай устаўкай на грудзях, якая абцягвала яе зграбную фігуру, была простай, але элегантнай. У бялявых кучаравінках над ілбом дрыжэла майскае сонца.

      Кроў у ім забулькатала і захвалявалася ад захаплення, і калі яна скіравала здзіўлены позірк на яго візітоўку, а потым такі ж здзіўлены на яго самога, ён, робячы хуткія крокі да яе, паспешлівымі, баязлівымі словамі пачаў выказваць сваё гарачае пачуццё да яе:

      „Ах не… майце ласку не злавацца на мяне!“

      „Што гэта за напад такі?“ – весела спытала яна.

      „Але ж я мусіў, калі Вы нават не далі мне дазволу, я мусіў аднойчы сказаць вам вусна, як я вамі захоплены, шаноўная фройляйн…“ Яна прыязна паказала на фатэль, і ён, перш чым сесці, крыху заікаючыся працягваў: „Разумееце, я… так атрымалася… такі ўжо чалавек, я адразу павінны ўсё выказаць, а не насіць усё ўвесь час у сабе… і тады я папрасіў… Чаму вы не адказалі мне нічога, шаноўная фройляйн?“ – шчыра перабіў ён самога сябе.

      „Так… не ведаю, як Вам сказаць, – адказала яна з усмешкай, – як сапраўды мяне ўзрадавалі Вашыя словы прызнання і прыгожы букет, але… гэта ж немагчыма было… каб я так адразу… я ж не магла ведаць…“

      „Не, не, я ўсё гэта магу лёгка зразумець, але, праўда?.. Вы ўжо не злуецеся на мяне, што я так, без дазволу…“

      „Вядома, не, ды і чаму я павінна?!“

      „Вы яшчэ нядаўна ў П.?“ – хутка дадала яна, чуйна пазбягаючы сарамлівай паўзы.

      „Даволі даўно, ужо каля шасці-сямі тыдняў, шаноўная фройляйн“.

      „Так даўно? Мне здавалася, што вы ўпершыню ўбачылі мяне на сцэне паўтара тыдня таму, калі СКАЧАТЬ