Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 19

СКАЧАТЬ глыбокія, цёмныя кругі. Пры гэтым ён амаль ужо не працаваў, і яму нічога не хацелася чытаць. Яму рупіла толькі проста так стаяць перад яе партрэтам, які ён ужо даўно купіў сабе; зморана трызніць у паўпрытомнасці, у слязах ды каханні.

      Аднаго разу ён сядзеў са сваім сябрам Ролінгам, з якім быў знаёмы яшчэ са школы і які вучыўся на медыка, як і ён, але ўжо быў на вышэйшым семестры, за добрым куфлем піва ў кутку нейкай забягалаўкі.

      Тут Ролінг раптам рашуча паставіў свой куфаль на стол.

      „Ну, малы, скажы ты мне, што з табою?“

      „Са мною?“

      Але потым ён не вытрываў і выказаў усё, пра яе і пра сябе.

      Ролінг незадаволена пахітаў галавою.

      „Гэта кепска, малы. Нічога не зробіш. Не ты першы. Абсалютна непрыступная. Дагэтуль жыла з маці. Праўда, маці ўжо нейкі час таму памерла, але нягледзячы на гэта – абсалютна нельга нічога зрабіць. Страшэнна прыстойная дзяўчына“.

      „Дык ты думаў, што я…“

      „Ну, я думаў, што ты спадзяваўся…“

      „Ах, Ролінг!..“

      „А… так. Прабач, нарэшце я пачынаю цяміць. Настолькі сентыментальна я сабе гэтага не ўяўляў. Тады пашлі ёй букет, напішы ёй у дадатак цнатліва-пачцівы ліст, папрасі ў яе пісьмовага дазволу выказаць вусна тваё захапленне“.

      Ён увесь ажно спалатнеў і закалаціўся ўсім целам.

      „Але… але гэта немагчыма!“

      „Чаму – не? Любы пасыльны пойдзе за сорак пфенігаў“.

      Ён яшчэ больш закалаціўся.

      „О Божа! Калі б гэта было магчыма!“

      „А дзе яна цяпер жыве?“

      „Я… не ведаю“.

      „Як, нават гэта яшчэ не ведаеш?! Афіцыянт! Адрасную кнігу!“

      Ролінг знайшоў адрас хутка.

      „Ну? Дагэтуль яна жыла, дзе жывуць больш заможныя, а цяпер – на Сянной, дом 6а, трэці паверх; бачыш, тут напісана: Ірма Вельтнэр, працуе ў тэатры Гётэ… Слухай, гэта, між іншым, адзін з жудасна танных раёнаў. Так аплачваецца дабрадзейнасць…“

      „Калі ласка, Ролінг…“

      „Добра, добра… Значыць, ты гэта зробіш. Магчыма, табе будзе дазволена пацалаваць ёй ручку – нахабнік! Тры метры на месца ў партэры ты цяпер памяняеш на букет…“

      „О, Божа, што мне тыя нікчэмныя грошы!“

      „Гэта ж так цудоўна – страціць розум!“ – прадэкламаваў Ролінг.

      Ужо назаўтра раніцай кранальна наіўны ліст разам з цудоўным букетам накіраваліся на Сянную… Толькі б атрымаць ад яе адказ… хоць які адказ! З якой бы радасцю ён цалаваў тыя радкі!..

      Праз восем дзён крышка паштовай скрынкі каля ўваходных дзвярэй адламалася з прычыны частага адкрывання і закрывання. Гаспадыня лаялася.

      Кругі пад яго вачыма зрабіліся яшчэ больш выразнымі; ён сапраўды выглядаў зусім змарнелым. Калі ён бачыў сябе ў люстэрку, то моцна пужаўся і пачынаў плакаць ад жалю да сябе.

      „Слухай, малы, – аднойчы вельмі рашуча СКАЧАТЬ