Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 6

СКАЧАТЬ ляжала на стале, павернутая да святла маціцовым пляскатым бачком, роўна так, як яе паклалі. Праз шчыльна загорнутыя фіранкі тачылася рэдкае святло. Калі памірае чалавек, жыццё працягваецца ва ўсіх сваіх вялікіх і малых дробязях, выяўляючы поўную абыякавасць да зніклага, але не абражаючы сваім бадзёрым працягам таго, хто выпадае з кола. Калі ж памірае каханне, усё навокал таксама застаецца на ранейшым сваім месцы, адно чалавек робіцца памерлым, жывучы сярод жывых.

      Нарэшце яна знайшла адказ…

      З працы вярталася амаль весела. Пазваніла з пошты бабулі. Здзівілася, наколькі родным падаўся яе голас. Адразу ў цеснай кабінцы запахла водарам бабчынага хвартуха – часнок, кроп, сухая меліса, упярэмешку з махоркай, якой тая ўпарта пасыпала зямлю хатніх кветак, што буялі ў яе на падвоканнях нават узімку. Бабуля клікала на Каляды ў Заслаўе, абяцалася штосьці падараваць. Не верылася, што, павесіўшы цяпер слухаўку, Соня ўжо распачынае сыход уніз па калодзежных прыступках з гэтай паверхні, дзе згубілася і ніяк не знаходзіцца яе радасць. «Хто сказаў табе, што мы нараджаемся дзеля таго, каб быць шчаслівымі?» – запытаўся ў яе аднойчы знаёмы з дакорам у голасе. Гэтага дакору ёй хапіла з каптуром, каб больш не бачыцца з сапраўды разумным чалавекам, бо яна ўжо добра ўмела розніць сэнс сказанага ад інтанацыяў, з якімі яны былі прамоўленыя.

      Зімовае сутонне панавала ў кватэры. Соня не стала запальваць святла. Лягла на спіну на канапу і заплюшчыла вочы. Пошукі радасці былі цяпер яе клопатам. Дзе яе гнёзды, прычыны, фарбы? Якія птушкі прыносяць яе ў дзюбах для спакутаваных? А можа сама Соня пераблытала і расказала сама сабе другую гісторыю, зусім не з тым канцом. Яна ж была народжаная ў каханні. Бабуля казала ім з сястрой, што яны проста абавязаныя быць шчаслівымі, бо бацькі пражылі свой век, трымаючы адно аднаго за рукі. Проста сама Соня, падросшы, похапкам ускочыла не на той човен ды адплыла ад свайго берага, забыўшыся запрыкмеціць шлях да вяртання. Колькі год яна адчайна грабе, каб наблізіцца да самой сябе, але, здаецца, човен рухаецца па коле. Тады, седзячы за спінай бацькі ў чаротавым зарасніку, яна цвёрда ведала, што ён абавязкова выруліць да патрэбнага месца, абмінаючы перашкоды. Цяпер жа каторы год яе самотны човен шчэпкай гойдаецца па жыцці. Перастаць варушыцца, лавіць плынь? Скарыцца волі хваляў, каб патануць у пластах вады, якая з такой настойлівасцю грукаецца ў зачыненыя дзверы яе памяці? Патануць, каб дастаць дна, шчакой дакрануцца да зыбучага пяску? Дык вось значыць, як шарасціць час, сцякаючы паміж пальцаў… Марудна і хутка адначасова.

      Здаецца, яна адчувае глыбіню гэтай прорвы споду года, гэтую нізіну, куды звальваюцца нязручнасці, непамыслоты, незавершаныя спадзяванні. Цёмная пара датуль, пакуль не ўваб’ецца ў сваю сярэдзіну снежань, не падбеліць прастору навокал, не наваліць гурбаў на чорную зямлю, усё вышэй і вышэй, пакуль яны не дастануць зімовага сонца…

      Соня ўжо не мела сілаў нацягнуць на сябе коўдру. Імгненнае жаданне ўхутацца ў раптоўна схаладнелым пакоі СКАЧАТЬ