Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 6

СКАЧАТЬ прамовіла Наталка ды памкнулася ступіць у чарноцьце роднае хаты. Але затрымалася, бо пачула, як маці выпусьціла з грудзёх сакрушальны ўздых:

      – Ды чым карміць-та, сватоў гэных?..

      – На гарэлку грошы знаходзіце, то й на закуску знойдзеце, – адрэзала Наталка ды бразнула за сабою дзьвярма.

      – От, сучка! – зноў бабохнуў кулаком па сталу Грысь. Аднак на гэты раз трохі цішэй, бо да гэтага часу зьбіў свой надта абы які кулачок на горкі яблык.

      Асабліва муляла Грысю зусім ня тое, што дачка вырашыла выскачыць замуж, ані не зважаючы на бацькоўскае меркаваньне. І ня тое, што ён, Грысь, і блізка ня бачыў на вочы таго самага гарадзкога Аліка-жанішочка. І нават ня тое, што маладыя ўсё вырашылі-разьмеркавалі без хоць бы якога іхнага саўдзелу. Асабліва рэзалі яму, бы вузельчыкі на гумцы ў дзіравых трусах, Наталчыны словы пра грошы, што знаходзяць яны на гарэлку, і якіх вечна бракуе на харч.

      Што яна, дурніца даўгалыгая, ведае пра грошы?! І што пра гарэлку? Бач, сорам ёй вочы коле, што бацькі п'юць. Хай пажыве зь іхняе, Грысева ды Марылінае, невядома яшчэ… як сама… можа, болей за іх будзе. Дый хіба яны п'юць?! Так, выпіваюць. Як і ўсе нармалёвыя людзі, ня больш ды ня меньш. А яна!.. бач ты на яе!.. “Знаходзіце грошы!.. то знойдзеце й на харч!..” Ён што – тыя грошы, бы клепкі, кляпае? Ці яму зь неба ў рот крупы-кілбасы валяцца? Ён жа не куркуль які, бы той суседзік ягоны, Андрэй Шупейка. Тры кіёскі з парфумаю-чакалядамі пасярод мястэчку трымае ды яшчэ парачку адкормных парсючкоў у хляўчуку на падворку дзержыць. І што? Анічога. Жонка ягоная, Верка, баба разумная ды з усіх бакоў ладная, і тая, кажуць, зьбіраецца ад яго ўцякаць. Надта ж Андрэй, бы жаба ў балота, у палітыку прэцца. І начальства местачковае ў яго ледзь не штодня па вечарох кватаруе. І сам ён, як толькі вольны выходны выпадае, у сталіцу матаецца (куды й да каго толькі, цікава, цікава!..). І нават местачковыя знаўцы цьвердзяць, што як была першая прэзыдэнцкая кампанія, нібыта Андрэйка самага апальнага кандыдата як мае быць падтрымаў. І ня толькі грашыма, а яшчэ тым-сім. О, ці не да яго цяперака першы куркуль местачковы матаецца? Ну, то ня дзіва, што справы ягоныя… бы хер у масьле… а тут!.. хоць зачавіся!.. Сваты, бляха!.. Патрэбныя яму тыя сваты, бы сабаку на срацы скула!..

      Грысь зноў пацягнуўся да бутэлькі, зьмесціва якое ўжо боўталася на самым донцы.

      Рэшткі самагонкі піліся, нібы вада; нават вада магла зараз паказацца Чаравячку смачнейшаю. І пакуль ён марудна глыкаў гар, якая нават ня смыліла, у галаве барухалася, бо чорт у палонцы, тупое, ірванае шмацьцё думак: “Парсючкі, чакаляды… Прэзыдэнцкі гранатамётчык… Як устану – панам стану!.. Жывем, бы мышы ў засерні… Ладна! Гарэлкі я вам… ад пуза… яшчэ ёсьць… у хлеўчуку прыкапана… А жраць чаго?.. То ж няма нічога!.. Ну, Наталка! Ну, сучка!.. От, зараза! Тут шкварку добрую… І сальцісона! А то падумаюць… Што шпань-галадрань якая!.. Што… Сьвербіянка ёй… шмоньку дзярэ!.. А-а!.. Пляваць!.. Дурная дачка – дурное й вясельле. Бач ты, у гараду сьмятана смачнейшая. І гною меньш… І сьвіньні ня рохкаюць. От, бы вас усіх і накарміць тым гноем сьвінячым… Тым гноем!.. Сьвінячым!..”

      У той момант, СКАЧАТЬ