Выкраданьне вепрука. Ігар Сідарук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Выкраданьне вепрука - Ігар Сідарук страница 9

СКАЧАТЬ папярэчку, дзе й пасьпяхова зашчаміў іх. Тут Чаравячка, нарэшце, заўважыў жаданае. Маленькія сьвінячыя вочкі Магамая набрынялі цяжарам, пачалі налівацца тупым саноцьцем, рохканьне зь ягонай пашчы вырывалася зь нейкім прыбулькацелым прыдыхам, ён нядобра пачаў завальвацца набок. Грысь, каб кабан не абрынуўся ўніз і не сапсаваў грукатам ужо немаленькай сваёй тушы ўсю іхнюю авантуру, здагадаўся зноў нахінуцца да загарадкі ды зноў дыхнуць сьвінчуку проста ў лыч. І тут здарылася неверагоднае.

      Круглыя дзьве дзюрачкі на магамайскім лычы, уцягнуўшы пах сьмярдзюшнага гарыва з чаравячкавага рота, сьцяліся, выпрасталіся; вяпручок, стоячы на задніх лапах, памкнуўся ўверх і… раптам сашчаміў свае іклы на здубянелым грысевым твары.

      – А-а! – зароў Грысь, не могучы крыкнуць на ўсё горла і заходзячыся калатуном ад шоку, болю й крыўды. – Ён мяне грызануў! Падла! Марыля!.. Ён мяне грызануў! – ціха галёкаў Грысь.

      У той жа час ён яшчэ мог больш-меньш адэкватна ацэньваць абстаноўку, таму, не марудзячы, накінуў вяроўку на шыю Магамая, вышмаргнуў са сваёй завэзганае штаніны шырокую драную насоўку і, злосна мацюкаючыся, скамечыў яе камляком ды запхнуў вепручку ў пашчу. Пры гэтым ён нават не пасьпеў спужацца: а раптам падпоеная жывёліна храпнула б яго на гэты раз ужо за руку?..

      Далей усё замільгацела ў тлумнае, замутнёнае калейдаскапічнасьці.

      Вяпручок ацяжэла пачаў апускацца ўніз. Грысь, стараючыся не надта плявацца крывёю, па-малу адпускаў нацягнутую вяроўку, каб Магамай не загрукацеў на салому ўсімі сваімі рэбрамі. Марыля спачатку кінулася да дзьвярэй хлеўчуку, але пачуўшы грысева: “Загарадку!.. Загарадку адкінь, баба дурная!..”, памкнулася назад, непаслухмянымі пальцамі ўчапілася за бярвенца. Грысь пачаў асьцярожненька выводзіць за вяроўку кабанчыка, а той, не раўнуючы, бы наркаман-апушчэнец, упарта цягнуў свой лыч да твару Чаравячкі. Грысю нічога не заставалася, як раз-пораз хукаць на вепручка перапалам, пры гэтым са сполахам адразу ж адстараняцца, каб, крый Божа, гэтая вышкрэбтаная поскудзь ня зжэрла яму твар.

      Калі яны выходзілі з хлеўчыка, то ў гарачцы не заўважылі, як другі кабанчык, падламіўшы пярэднія лапы, раптам заваліўся на бок ды салодка захроп, прычмокаючы ў сьне, бы абпоенае парным сырадоем дзіця…

      Вось і Шупенькаў падворак.

      Пад напорам набіраючага сілу вятрыска закачаліся ды кінуліся прэч даўжэзныя пад лямпачкаю-стоваткаю цені Чаравячкаў. Яшчэ адзін, больш прыземлены й не такі мітусьлівы, цень Магамая пацёгся за імі сьледам… Грысь халадзеў ад роспачы: вяпручок усё болей п'янеў. І рызыка застацца зь ім, бяздухім ды нязрушным, сярод гаспадарскага дворыску дабаўляла гарачага поту на яго й без таго мокры лоб.

      – Давай, давай, разграбай плот!.. – вымаліў у Марылі Грысь, падцягваючы вепручка да заваленага штыкетніку, які, праўда, і плотам назваць было цяжка. Марылька закошпалася, тузаючы туд-сюд штыкеціны, і на свой гародчык Чаравячка ўвалок Магамая у амаль што непрытомным стане, сам ледзь не аддаўшы Богу душу ад нечалавечае фізычнае СКАЧАТЬ