Название: Выкраданьне вепрука
Автор: Ігар Сідарук
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-39-1
isbn:
Не здагадваецца разам зь ім і ягоная жонка Марыля. Праўда, хоць тая ж сівая первачына была для яе не такое прыцягальнае смакаты, як для Грыся, аднак і гэтую сухастойную ды струхлелую кабетухну ніводная лішняя шклянка наравіла не прамінуць. А пакуль самлелая ад усё ж такі залішняе дозы гарэлкі Марыля пахропвае на ўзбуранае бруднае канапе за сьпінаю Грыські, сам ён, акуліўшы ў гарапашнае сваё нутро немаведама-якую-па-ліку шклянку, гучна гэпае кулачочкам па стэлешні ды таксама ў каторы ўжо раз ускрыквае гучна-горка:
– От, сучка!
Сучкаю была іхняя шалапутная дачка Наталка. Толькі ўвесну яна бразнула клямкаю адзінаццацігодкі, ледзь дацягнуўшы да паўнасталага атэстату, як ужо ў ліпені ёй заманілася выскачыць замуж. Ды як мага хутчэй, хоць ты разьбіся, каб, значыць, ані хвіліны болей не заставацца ў роднае бацькоўскае хаце!.. Бо тут, бач ты на сучку, яе ўжо ванітуе. Бо тут і не жыцьцё зусім, а нейкае п'янотнае гарыва. Бо тут нават прыстойна паесьці – няма як. Бо тут хоць якая лішняя тысяча ўперваецца ў цукар ды дрожджы, а яна вымушана даношваць-пераношваць сукенкі яшчэ з восьмае-дзявятае клясы. Ладна!.. Грысь, можа, іншым разам і перамаўчаў, бо ці мала якое лухты ў дурное сваёй гарачцы маладыя не намалоцяць. Але ж усё тое Наталка выдала ім толькі сёньня. Малочна-туманнай раніцою, калі прывалаклася невядома адкуль, уся ў летуценьні, а яны дружна накінуліся на яе: “Дзе ты, блядзючка падкалодная, перакочвалася?!.” Грысь нават хапянуўся за сукаватую паляняку, ды Наталка раптам перахапіла ягоную руку, выкруціла паляняку ды, сама замахнуўшыся, зьмяюкаю сыкнула ашаломханаму бацьку ў твар:
– А ну, сьціхніце!
– Што?! Ах ты, блядзючка!.. – здаецца, больш спуджана, чым злосна, агрызнуўся Грысь.
– Яшчэ раз назавеце “блядзючкаю” – не пагляджу, што бацька, так вось гэтым сукам у лабешню і ўперу!.. – жартаваць у Наталкі не было аніякіх намэраў.
Намэры ў яе былі нашмат шырэйшыя ды глябальнейшыя. Пра гэта яна і паведала, не зыходзячы зь месца ды ўсё яшчэ трымаючы ў руцэ паляняку:
– Рыхтуйцеся, заўтра сваты прыедуць.
– Якія… сваты? – схапілася скручанымі пальцамі за свае асьмяглыя, патрэсканыя вусны Марыля.
– Звычайныя, з ручнікамі. Замуж я выходжу, – канстатавала, як неабвержны факт, Наталка ды адкінула прэч бярозавую сукаватку.
– Га! – бы дурны, рагатнуў Грысь. – За каго?
– А… – сьцепанула плячыма дачка. – Вы ўсё роўна ня ведаеце.
– А нас ты спытала? – імкнучыся напоўніць праўдзівай пагрозаю свой голас, толькі хрыпла вычавіла зь сябе Марыля.
– Не пытала й пытаць не хачу, – зноў сказала, як адрэзала, Наталка, накіроўваючыся да ганку.
– Ну, тваю ж маць!.. – штурхануў Грысь нагою струхлелую калоду. Лёгкая, тая адразу перакулілася ды выцяла Грыся па той самай назе. – Ты што гэта, сур'ёзна?
– Сур'ёзьней і СКАЧАТЬ