Название: Выкраданьне вепрука
Автор: Ігар Сідарук
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-39-1
isbn:
– Што – дзе? – бы дурная, перапытвала Марыля.
– Дзе бутля, пытаю!
– А-а! – нарэшце ўцяміла жанчына, што ад яе хоча Грысь. – Дзе я табе вазьму таго ёду? Во бутля, во! – высунула з-пад лавы невядома як і калі ўбаёданы туды посуд Марыська. – Што я дурная табе там яе пакідаць?..
– Можа й дурная… калі пытаеш… – адказаў хутчэй сваім тугатлумным думкам, чым жонцы, Грысь. Утаропіўшыся ў адну кропку на лобе нерухомага Магамая, ён тузануў зь цьвічочку стары завэзганы ручнічок, разадраў яго ўздоўж ды абы-як перахапіў ім шчаку, тым самым адразу пачаў нагадваць ушчэнт замудоханага пацыента зубное лякарні, чым начнога зладзюгу-сьвінакрада.
А думкі грысевы былі аб тым, чым жа й як ён пазбавіць жыцьця Магамая.
Можна было б, канешне, клясычна закалоць яго звычайнаю швайкаю, як гэта паўсюль рабілася й робіцца. Але не зусім звычайныя абставіны, што склаліся перад вынясеньнем канчальнага выраку гэтаму сьвінчу, таксама вымагалі адметных карэктываў. Таму Грыська адразу адмёў гэтакі спосаб марчаньня Магамая. Зноў грымнула, і ў голаў яму адразу ўчаўплася думка, што добра было б скінуць яго з гарышча, каб бразнуўся ён усім сваім цэнтнэрам аб падлогу ды аддаў Богу сьвінячую сваю душу, не пасьпеўшы зразумець нават, што да чаго. Але і тут была невыкрутка: ня з Грысевай, і не з Марылькінай сілаю выпадала валакчы гэткае цяжэрства на гарышча.
І таму Чаравячка вырашыў забіць вепручка так, як яшчэ не забіваў аніхто.
Грысь, круцячы ў руках вяроўку, з насьцярогаю наблізіўся да Магамая, прысеў над ім, трохі паслухаў. А затым, зь яшчэ большаю насьцярогаю, абвязаў вепручыную шыю, перакінуў два канцы вяроўчыны на розныя бакі. Марыля пакуль не зусім цяміла, што ён зьбіраецца рабіць:
– А што гэта ты?..
– Трымай! – загадна гыркануў Грысь.
– Навошта?
– От, бабаўё дураломнае! А што я табе, калоць яго буду? Каб ён тут нам… Каб мястэчка – на ногі ўсё?..
Марыля зірнула на Грыся паглядам, нашмат страшнейшым за ранейшыя. Аднак моўчкі падалася наперад, ухапілася за вяроўчыну, усё гэтак жа гледзячы ў вочы Грыся. Той тузануў за вяроўку, нібы лішні раз правяраючы яе на моц, хітнуў Марылі:
– Давай!
І яны пацягнулі. Вяроўка напялася, твары Чаравячкаў заліліся суцэльным барвіньнем; пятля, што абхоплівала шыю Магамая, усё глыбей пачала ўрэзвацца ім у рукі, а таксама ў тоўстую вепручыную скуру.
– Ну!.. Ну!.. – заахвочваў і сябе, і жонку Грысь, ужо проста сіні ад натугі. – Давай!
– Не магу… – прахрыпела Марыля, не выпускаючы, аднак, свой канец. – А!.. – ускрыкнула яна, прысядаючы над Магамаем, калі зблізу хаты зноў добра ляснула.
– Яшчэ… трошкі… – ня горай за яе хрыпеў Грысь.
Ушчэнт замудоханыя, яны сабралі СКАЧАТЬ