Название: Выкраданьне вепрука
Автор: Ігар Сідарук
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-39-1
isbn:
– Гы!
– А о табе! – касматы абсьліняўлены Дронаў кулак уехаў Лявону ў лыч. – Гы…
– Яны ўсе там чакаюць, а ты… бьесься!.. – размазваючы юху па твары, скугальнуў Печань.
– Чакаюць? – (Паўза.) – А як… не дачакаюцца?
– Ты што!!! – Лявон нават забыўся на юху, нават сьвярбячка і тая – бы адпусьціла – на хвілю. – Яны ўсе!.. Там!!! Малаха нават галаву разгвэздала! Верыць!.. А дзяцей… Пра дзяцей!.. Забыў?..
– Ты мне… пра дзяцей… – Дрон аж задохся. – Заскарупся!..
– А буду, буду!.. – адбег на бясьпечнасьць Печань. – Здыхлік Міраненчын, што ўсё пальчык смактаў, і таго ўжо ня смокча, вачаняты пад лоб і цю-цю!.. А Бабранятка малое? Ручку да кульці прыставіць і трымае, прыставіць і трымае. Плача!.. Ці не – ужо ня плача… Што малыя – старыя самыя й тыя ўсе паспаўзьліся! А Міхаліха зусім зь дзірбаноў, голымі рукамі магілку раскопвае, кажа, я сваіх і татку-мамку хачу, каб, значыцца, на сьвет белы!.. Паміж сабой біцца пачалі – каму, каб першаму, каб упярод, каб хутчэй!.. А ты!.. “Не дачакаюцца, не дачакаюцца!” Дурны ці шо? Гы…
– Ты мне яшчэ “гыкні”, яшчэ “гыкні”! – азызлы дронавы твар наліўся барвіскам. – Я яго там не…
– А хто? Хто? Цьвікі чые? – падскокваў на мейсцы Лявон. На смурод гніючае скуры зьляталіся жоўта-зялёныя мухі. Адну зь іх ён злавіў, кінуў у рот і разжаваў рэштамі пярэдніх зубоў.
– Ах ты, гаўно! Сука! Лярво падлючае! – ірвануў за брудную кашулю на сябе Дрон Лявона і хадохаў, і хадохаў яму каленкаю, стараючыся трапіць у самыя вочы. – От табе “гы”, падла! От табе “гы”! Гы? Гы, гы?
– Ты ж мне… Ты ж мне… вока… А-а-а! Вока ня маечкі, гад! – пляжыўся сьлязьмі й крывёю на зямлі Печань.
– А ты схадзі, папрасі – можа, верне. – Дрон зноў сплюнуў. – Ты што – ня верыш? Ня верыш? – нечакана сьціх ды пасур'ёзьнеў той.
– Я… – (Зноў паўза, на гэты раз даўжэй за звычайную.) – Я… А во як я! – і ўжо жохнуў Лявону нагою так, як толькі мог, укладваючы ў замах увесь свой зацяты адчай.
Ягоны нэрвовы суразмоўца брыкнуўся ды змоўк.
На гэты раз – надоўга.
Здавалася, паселішча працяла ціш. Але так толькі здавалася.
Яны выпаўзьлі. Усе, адкуль хто мог. І пасунуліся, пацягліся, падзёрліся, пашвэндалі, павалюхаліся, пашкандыбалі, папёрліся, павалачыліся, пагрэбалі, узьбіваючы хто атопкамі, хто босымі пятамі сухі, уедлівы, атрутны пыл няшчаснай дарогі.
І прыйшлі. І абступілі шчыльна той самы – я г о н ы – буданчык. Па-жульніцку здрадна плакала нечае дзіцятка.
– Ды прыцісьні ты яго, Божа! Дай сюды!.. Дзіцятка адабралі, прыціснулі, сунулі назад скавытна-счарнелае маці.
– Цыць! Будзе жыць.
Спачатку маўчалі. Нібы баяліся нечага ці чакалі. А потым:
– Ну, ты!.. Бач ты, з-зараза!.. Давай! Ну!.. Дапаможам, як што… Нацярпеўся, не?.. Мала? Мала, выродьдзе паганае? А нам як, га? Думаеш ты сваёй башкаўнёй сранае ці не? Што ж ты – на цьвіках сваіх, га? А малыя гэтыя во няшчасныя – ты пра СКАЧАТЬ