Название: Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік)
Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Биографии и Мемуары
isbn: 978-985-7089-31-4
isbn:
Псалом новы Ўсявышняму
І новую славу
Апяём святым саборам,
Сэрцам свята справім…
Пісаў Шаўчэнка «Давідавы псалмы» хворы. Творчае напружанне, эмацыйнае натхненне і страсць былі такімі моцнымі, так псіхалагічна вычарпалі маладога паэта, што ён за наступны, 1846 год напісаў толькі тры творы: «За що ми любимо Богдана?..», «Лілею» і «Русалку».
За чатыры дні да завяршэння «Давідавых псалмоў», а менавіта – 14 снежня, Шаўчэнка звернецца да ўсіх украінцаў з горкімі словаміперасцярогамі ў пасланні «І мертвим, і живим, і ненародженим…»:
Другой не знойдзеш Украіны,
Няма другога і Дняпра…
Дзе пачуццё нацыянальнага гонару і гордасці, пытаецца паэт, дзе павага і любоў да роднай культуры, мовы, звычаяў у тых землякоў, якія «кайданамі мяняюцца, Праўдаю гандлююць. І Госпадам пагарджаюць», «аруць ліха. Ліхам засяваюць», хлусні пакланяюцца?
І хіліцеся, як заўсёды!
І зноўку шкуру дзераце
З братоў-аратых, недарэкаў…
Абурэнне і гнеў Шаўчэнкі накіраваны супраць тых, хто здрадзіў Украіне, заразіўся «крывадушнасцю» для ўласнага ўзбагачэння. Паэт заклікае:
Спахапіцеся, вар’яты,
Юродзівых дзеці!
Паглядзіце на рай змяты,
На сваю краіну,
Палюбіце чыстым сэрцам
Збітую руіну,
Раскуйцеся, братайцеся…
21 снежня таго ж 1845 года Шаўчэнка піша верш «Маленькій Мар’яні» – журботна-пяшчотнае любаванне прыгажосцю, на якую глядзяць прагавітыя вочы. 22 снежня з’яўляюцца «Три літа» – паэзія вялікага болю і вялікага расчаравання ў людзях.
Вакол мяне, дзе ні гляну,
Не людзі – змяюкі…
І засохлі мае слёзы,
Слёзы маёй мукі.
Зараз я разбітае
Сэрца ядам мыю,
І не плачу, й не спяваю,
А савою выю.
Між тым паэта напаткала цяжкая хвароба, і яго перавозяць у Пераяслаў, пад апеку лекара і выкладчыка медыцыны ў мясцовай семінарыі А. Казачкоўскага. Адчуваючы пагрозу смерці, паэт запісвае на лісце паперы словы свайго «Запавета». Але ў шаснаццатым радку яго рука спыняецца на імгненне – напэўна, нялёгка было Шаўчэнку выказаць: «…а датуль я Не ведаю Бога».
Пакуль не з’явілася сям’я вялікая ўкраінская, сям’я вольная, новая, датуль паэт не бачыць Божай праўды і не гатовы паўстаць перад Богам, яго душа павінна заставацца на зямлі, быць сярод сваіх людзей, несці цяжкую эпітым’ю за зло і няволю.
Шаўчэнка то цярпліва, то дзёрзка гаворыць з Богам, то просячы, то патрабуючы адказу. Гэтыя адказы выспяваюць у яго свядомасці, і паэт адважваецца сказаць Госпаду ўсё. Усё, што вымучвае яго сумленне, што выпякае душу сорамам за пагарджаны ўкраінскі народ, што абуджае яго перажыванні, налівае СКАЧАТЬ