Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 9

СКАЧАТЬ і ажыві!

      Гэтае вогненнае слова Шаўчэнка явіў з Украіны, і яно было адначасова словам любові да Украіны, словам нянавісці да яе ворагаў, словам нецярпімасці і гневу супраць «злозачатых», недастойных сыноў самой Украіны. Гэтае вялікае трыадзінае слова Шаўчэнкі ва Украіне «свяцілася», жыло і памнажалася ў сэрцы народа, яно памнажалася і разрасталася ў словах спадчыннікаў Шаўчэнкавага духу – Івана Франко, Лесі Украінкі, Вольгі Кабылянскай і яшчэ шмат-шмат каго…

      Тут – аб адным складніку гэтага «трыадзінага» слова. Шаўчэнка – творца ва ўкраінскай літаратуры, у духоўным жыцці Украіны таго магутнага і бязлітаснага духу нацыянальнай «самакрытыкі», што заўсёды быў патрэбай і ўмовай вялікага сацыяльнага і нацыянальнага руху, усякага вялікага нацыянальнага адраджэння і спаборніцтва, – і які з тых часоў ва ўкраінскай літаратуры гучаў пільна і востра, стаўшы адным з вядучых яе матываў (успомнім матывы нацыянальнай «ганьбы» ў Лесі Украінкі, «здрады» ў Вольгі Кабылянскай, успомнім знакамітае Франковае: «…ад сораму, які нашчадкаў позніх будзе паліць, заснуць я не магу»).

      Такія матывы знаёмыя многім літаратурам свету, асабліва літаратурам народаў, якія падвергліся нацыянальнаму прыгнёту, катастрофе ці заняпаду і ўзяліся за вялікую гістарычную справу нацыянальнага адраджэння.

      Выразныя аналогіі знойдзем у творчасці Беранжэ, Гюго, у Лесінга, Гейне, Зейме, іншых нямецкіх паэтаў-дэмакратаў першай паловы XІX ст.; у Герцэна, Чарнышэўскага, Салтыкова-Шчадрына, В. Курачкіна, а асабліва – у паэтаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы: Міцкевіча, Пецёфі, Хрыста Боцева, Хасэ Марці… Можна спаслацца і на высокую хвалю нацыянальнай самакрытыкі ў французскай літаратуры канца XІX ст. (у прыватнасці, Рамэна Ралана) пад уплывам паразы ў франка-прускай вайне 1870 года і выкліканай ёю нацыянальнай дэпрэсіі (а наколькі цяжэйшай была гістарычная катастрофа Украіны!). Ва ўсіх гэтых пісьменнікаў знойдзем нямала амаль даслоўных пераклічак з нашымі Шаўчэнкам, Франко, Лесяй Украінкай. І гэта не выпадкова: супастаўляльныя абставіны даюць супастаўляльныя наступствы.

      Але адначасова Шаўчэнка вельмі спецыфічны ў характары і амаль недасяжны ў энергіі бічавання «ўласнага» панства, псеўдапатрыятызму, рабства, лакейства, халуйства, заспанасці, ленасці, страты традыцый гераічнай барацьбы за свабоду. Тут у яго ёсць моманты глыбокай унутранай супольнасці з вялікімі паэтамі нацыянальных адраджэнняў шэрагу іншых народаў Расійскай імперыі.

      Паэзія Шаўчэнкі спараджала нацыянальны сорам няўтольным бічаваннем перабежніцтва і маўклівага рабства, будзіла нацыянальны гонар слаўнымі гістарычнымі ўспамінамі і адкрыццямі любові, а гэты гонар, кожны раз падвяргаючыся смяротным крыўдам зневажальнай рэчаіснасці, зноў вярэдзіў сорам. Так пастаянна жывілі адно аднаго, адно ў іншае пералівалася і адно другое памнажалі – сорам і гонар, любоў і нянавісць, вера і безнадзейнасць. Гэтае цяжкае змаганне і пакутлівае ўзаемаапладатварэнне супярэчных пачуццяў, СКАЧАТЬ