Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
Складана сказаць, як бы я паводзіўся надалей. Вартае жалю становішча маёй ахвяры выклікала ва ўсіх змрочную разгубленасць, і на некаторы час у пакоі павісла цішыня. Я адчуў, як запалалі мае шчокі пад мноствам позіркаў, якія апякалі пагардлівым дакорам з боку найменш распусных з нашай кампаніі. Прызнаюся нават, што на кароткі момант нясцерпны цяжар трывогі быў зняты з мае душы раптоўным і незвычайным умяшальніцтвам. Важкія дзверы ў пакой нечакана расчыніліся нагэтулькі ўпэўненым рухам, што ўсе свечкі ў пакоі, нібы пад уздзеяннем чараў, згаслі. Іх святло, знікаючы, дазволіла ўсім заўважыць толькі тое, што ўвайшоў незнаёмец прыблізна майго росту, шчыльна захутаны ў плашч. Цемра, аднак, усталявалася абсалютная; мы маглі толькі адчуваць яго прысутнасць. Да таго як хто-небудзь з нас здолеў перамагчы здзіўленне, выкліканае гэтым грубым уварваннем, мы пачулі голас нахабніка.
– Джэнтльмены, – прамовіў ён ціхім, выразным і незабыўным шэптам, які прабраў мяне да касцей, – джэнтльмены, я не выбачаюся за свае дзеянні, бо гэтымі дзеяннямі, я толькі выконваю свой абавязак. Сумняюся, што вы слушна праінфармаваныя наконт асобы, якая сёння выйграла ў лорда Глендэнінга значную суму ў экартэ. А таму я дам вам імгненную і неабходную магчымасць атрымаць такую важную інфармацыю. Калі ласка, праверце ўнутраную падкладку манжэты яго левага рукава і некалькі невялікіх скруткаў, якія могуць знайсціся ў крыху зашырокіх кішэнях яго халата.
Калі ён гаварыў, стаяла такая цішыня, што можна было б пачуць, калі б на падлогу ўпала шпілька. Дагаварыўшы, ён сышоў гэтак жа раптоўна, як і з’явіўся. Ці мае сэнс казаць, што я адчуў усе пакуты грэшнікаў у пекле? Але часу на разважанні ў мяне, вядома, не было. Мноства рук адразу ж схапіла мяне, свечкі зноў запалілі. Пачаўся вобшук. У падкладцы майго рукава знайшоўся ўвесь набор картаў, патрэбных для гульні ў экартэ, а ў кішэнях – некалькі калодаў, такіх жа, якімі карысталіся мы, з тым адрозненнем, што мае былі, як кажуць спецыялісты, arrondées:[16] казырныя анёры былі злёгку выпуклыя па краях, а малодшыя карты – па баках. Такім чынам, калі ахвяра здымае калоду, як правіла, уздоўж, яна непазбежна аддае суперніку старэйшую карту, у той час як шулер, здымаючы калоду па шырыні, СКАЧАТЬ
16
Акругленыя (фр.).