Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 16

СКАЧАТЬ павярнуўся, каб разарваць нябачныя повязі з мінулым, зрабіцца сваім у гэтым бязлюдным, халодным, снежна-белым сусвеце. Пачыналася новая вандроўка, якая істотна адрознівалася ад мінулай. Раней Веня ішоў разам з усімі, і яны неслі з сабой свой космас, сваю гарадскую аўру. Горад разам з маладзёвай суполкай прыходзіў у заснежаныя вёскі. Яны былі вандроўнікамі, якім было мала клопату да законаў быцця, што валадарылі тут. Але цяпер ён з мінака-вандроўніка рабіўся ўдзельнікам гэтага новага для сябе жыцця, бо быў занадта слабы, каб утрымаць у сабе святочны лад гарадскога існавання.

      Веня развязаў ірты і кінуў іх на снег, звыкла сагнуўся, каб замацаваць рыштунак на лыжных чаравіках. Потым ён дастаў з кішэні крокі,[19] якія загадзя падрыхтаваў яшчэ ў Менску ў габінеце фізычнай геаграфіі. Дробнае дзеянне, зараз яно памагала ведаць напрамак руху і дазваляла ажыцявіць намер.

      Яго шлях ляжаў на паўднёвы захад. Ён павінен быў ісьці амаль на поўдзень і праходзіць кожны дзень 60 км. Гуртам яны рабілі за дзень удвая менш.

      Было зімна і рукі адразу зайшліся, але ён не прыпыняўся і варушыў на бягу пальцамі, бо ведаў, што хутка сагрэецца. «Рэкта-Рэкта-Рэкта» – прамаўляў Веня назву вёскі, моцна штурхаючы палкамі і стараючыся як мага хутчэй імчаць па дарозе, што блыталася ўдалечыні ў бела-снежнай прасторы. Ён бег, спяваючы песні і свядома хаваючыся ад слабога, але настойлівага пробліску страху перад сучаснасцю, які ўжо ўзнік глыбока ў ім. Ён бег і імкнуўся не страціць бадзёрасьць і веру, мацуючы сілы ва ўспамінах пра мінулае, усмешках і словах тых, хто быў яму такі дарагі зараз. Цяпер ён зноў спрабаваў зразумець сэнс тых сяброўскіх слоў і ўсмешак. Ён хацеў зразумець, чаму Ліпа, такая яскравая і дзівосная, з усяго суполку звярнула ўвагу на яго, маўклівага і сціплага хлопца? Былі ж сярод усіх іх самастойныя, жвавыя дзецюкі.

      Веня ўспомніў, як яна пазнаёмілася з ім у першы дзень вандроўкі. Проста падыйшла на адпачынку да Вені, зірнула прыгожымі вачыма, працягнула руку:

      – Ліпа. Частуйцеся цукеркамі. – І прысела побач на заплечнік.

      – Дзякуй. Веня. А чаму Ліпа?

      – Таму што Алімпіяда.

      – Зразумеў. Дзякуй за тлумачэнне.

      Ён ня ўмеў дзейнічаць так проста, зразумела, і таму прыгожа.

      Цяпер ён успомніў той дзіўны і незвычайны, адзіны ў ягоным жыцці вечар. Яны ставілі канцэрт у вясковым клубе, якраз ішла сцэнка пра недарэкаў актораў-аматараў. – А зараз перад вамі выступіць гурт сапраўды моцных прафесіяналаў-аматараў з невялікім эпізодам «Наша мастацкая самадзейнасьць рыхтуецца да факультэцкіх спаборніцтваў», – абвесціў вядучы Вова Ігнацюк. Сцэнка ішла сваім накірункам, прайшлі момант дэкламацыі, калі Анатоль Кавалевіч з вялікім артыстызмам з дзівоснай мімікай і пантамімай чытаў самаробную вершаванку:

      – З неба звесілась вяроўка і завісла ў дварэ… – Анатоль хадзіў вакол уяўляемай вяроўкі, шкроб патыліцу, здзіўлена разводзіў рукамі і прамаўляў далей: «ніякога ў гэным толку, ні табе і ні міне!».

СКАЧАТЬ



<p>19</p>

Крокі – схема напрамку руху з назвамі насельных пунктаў.