Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 26

СКАЧАТЬ паразу – у скандале з каралём Багеміі і фатаграфіяй Ірэн Адлер. Але ўспамінаючы таямнічыя падзеі «Знаку чатырох» і дзіўныя абставіны «Эцюду ў пунсовым», я разумею, што клубок таямніцаў павінен быць сапраўды надзвычайным, каб яго не змог разблытаць Холмс.

      Ён усё яшчэ пыхкаў сваёй люлькай з чорнай гліны, калі я сыходзіў ад яго, упэўнены, што калі наступнага вечару прыйду зноў, у ягоных руках ужо будуць усе ніткі, якія прывядуць нас да асобы зніклага жаніха міс Мэры Сазэрлэнд.

      Уласныя справы на час адцягнулі маю ўвагу, таму цэлы наступны дзень я прабавіў ля ложка цяжка хворага пацыента. Было ўжо амаль шэсць, калі я ўрэшце вызваліўся, ускочыў у двухколку і паехаў на Бэйкер-стрыт, крыху пабойваючыся, што спазніўся і не папрысутнічаю пры развязцы гэтай маленькай таямніцы. Але я заспеў Шэрлака Холмса ў адзіноце і напаўсоннага – яго доўгае худое цела скурчылася ў глыбокім фатэлі. Грозны шыхт колбаў і шклянак і яскравы востры пах салянай кіслаты сведчыў пра тое, што ён цэлы дзень займаўся хімічнымі доследамі, якія так любіў.

      – Ну што, атрымалася? – спытаў я, ледзь увайшоўшы.

      – Так. Гэта быў бісульфат едкага барыту.

      – Ды не, я пра загадку! – усклікнуў я.

      – Ах, гэта! А я думаў пра соль, з якой цяпер працую. Ды не было ніякай загадкі ў гэтай справе, проста, як я вам учора казаў, пэўныя моманты мяне зацікавілі. Вось толькі няма, на жаль, такога закону, які мог бы пакараць нягодніка.

      – Дык хто ён такі і навошта збег ад міс Сазэрлэнд?

      Не паспеў Холмс адказаць, як з перадпакоя пачуліся цяжкія крокі, і ў дзверы пастукалі.

      – Гэта айчым маладой лэдзі, містэр Джэймс Віндыбэнк, – сказаў Холмс. – Ён напісаў мне, што будзе а шостай. Прашу!

      У пакой зайшоў моцна складзены, сярэдняга росту мужчына гадоў трыццаці, з чыста паголеным жаўтаватым тварам. Манеры яго былі мяккія і прыемныя, а шэрыя вочы глядзелі востра і пранікліва. Ён па чарзе запытальна паглядзеў на нас з Холмсам, паклаў свой бліскучы цыліндр на буфет і, злёгку пакланіўшыся, падышоў да найбліжэйшага крэсла.

      – Добры вечар, містэр Віндыбэнк, – прамовіў Холмс. – Думаю, гэты друкаваны ліст з прызначэннем сустрэчы на шостую гадзіну прыйшоў мне ад вас?

      – Так, сэр. Баюся, я трохі спазніўся, але вы ж разумееце, я не заўсёды належу сабе. Мне вельмі шкада, што міс Сазэрлэнд патурбавала вас гэтай недарэчнай справай: я ўпэўнены, што не варта сваё смецце на чужы сметнік выносіць. Я быў катэгарычна супраць таго, каб яна звярталася да вас, але, як вы, мабыць, паспелі заўважыць, яна вельмі імпульсіўная і нервовая дзяўчына, і яе цяжка ўтрымаць, калі яна на штосьці наважылася. Безумоўна, супраць вас я нямоцна пярэчыў, бо вы не звязаныя з афіцыйнай паліцыяй, але не вельмі прыемна, калі такое сямейнае гора робіцца вядомым усім. Да таго ж гэта марнаванне грошай, бо, думаю, вы не зможаце адшукаць гэтага Хосмера Энджэла.

      – Наадварот, – спакойна адказаў Холмс. – У мяне ёсць усе падставы думаць, што ў гэтым я дасягну поспеху.

      Містэр Віндыбэнк моцна здрыгануўся СКАЧАТЬ