Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
– Што я хачу… – прамовіў ён халодным тонам. – Я хачу, каб ты добраахвотна згадзіўся пакінуць мне мой Сад.
– Каб я пагадзіўся на сьмерць?
– Так.
– Каб я сам сябе забіў?
– Так.
– А ты ўпэўнены, што ўсё, што ты мне цяпер апавёў,– праўда?
– Так.
«Мой Шлях – гэта шлях да сьмерці, – падумаў я, – усюды мяне хацелі забіць, усюды я быў лішні, я быў для кагосьці канкурэнтам. І якія б ні былі высакародныя матывы маёй мэты, кон вёў мяне да скону».
– Дай мне падумаць. Я клянуся ўсім сваім родам, што наўмысна не зраблю табе нічога кепскага.
– Добра, думай да вечара. Як толькі сьцямнее, буду чакаць цябе на гэтай паляне, ля вогнішча.
Ён схіліўся і разрэзаў нажом путы.
Я ўстаў, разьмяў здранцьвелыя рукі і ногі, моўчкі накіраваўся ў гушчар. Хацеў да вечара ўвабраць у сябе ўсе дзівы, якія шчодра раздаваў Сад.
XXІV
Я назіраў за птушкамі, каштаваў плады, якія яны елі, піў смачную ваду з крыніц, сачыў, куды бягуць ручаі, дзівіўся прыгажосьці натуральнага возера. Думка, што заўтра гэтага нічога для мяне ня будзе, прыгнятала і скоўвала волю. Мне было сябе шкада! Самае непрыемнае, што пазбавіць сябе радасьці адкрытага новага жыцьця павінен я сам. А я так імкнуўся да сваёй мэты, я знайшоў Шлях, здолеў прайсьці па ім, а насамрэч – усе выпрабаваньні вялі да таго, каб я сам асабіста адмовіўся ад сябе!
Хіба нельга вярнуцца назад? Ня можа быць, каб не было дарогі ў падзямельле. Зноў пачну жыць разам са сваім народам, буду разам зь ім пераносіць усе цяжкасьці жыцьця ў сутарэньнях…
Але мае развагі спыніла згадка пра жахлівыя словы Раншая, я ўспомніў пра мае сурокі. Цяпер я не чалавек, цяпер я ўпыр, моцасмок. Але ж я магу жыць спаміж ворагаў майго народу!
Пабег да пячоры, зь якой спусьціўся ў Сад. Пайшоў па сваіх сьлядах, што пакінуў дзень таму. Сьляды прывялі мяне да глухое скальнае сьцяны. На жоўтым пяску застаўся адбітак майго цела, было відаць, што я ўпаў на пясок зь невялікай вышыні, як быццам перад тым узьнік у паветры. Само паветра над гэтым месцам было нібыта «жывое», прыкладна такое, як бывае над гарачай лямпай. Але паветра не было гарачым. Ледзьве заўважнае празрыстае трымценьне вымалёўвала «Нябесную Браму», але самой Брамы там быццам і не было.
Я кінуў у трымтлівы малюнак камень, але ён упаў на зямлю. Відавочна, Брама сама перакідвае «госьця» ў пячору, і я ня ведаю і наўрад ці даведаюся, як яна адкрываецца.
«Ды пайшло ўсё да д’ябла, – сказаў я сам сабе, – калі продкі прыдумалі такую канкурэнцыю, то значыць, ім гэта было трэба. Навошта я буду ісьці супраць продкаў? Хай будзе як будзе, чые сурокі мацнейшыя, той і застанецца тут жыць. Я сябе забіваць не хачу!»
З такім цьвёрдым перакананьнем я пайшоў да паляны, дзе мяне ўжо чакаў мой сьмяротны канкурэнт.
Сонца, СКАЧАТЬ