Название: Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Героическая фантастика
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
isbn: 978-985-6906-56-8
isbn:
– Тут лета і зіма амаль аднолькавыя. Так што можна спаць на зямлі – ня зьмерзьнеш.
Перад тым як заснуць, ён распытаў пра жыцьцё ўнізе, пра мяне, хаця, як мне падалося, гэта ня вельмі цікавіла яго. Калі жывеш у такой прыгажосьці, хіба захочацца думаць пра падзямельле?
Неўзабаве Раншай мірна пасопваў.
А я доўга ня мог заснуць. Назіраў за зорамі. І нават зразумеў, што трэба яшчэ навучыцца добра выбіраць зоркі, каб знайсьці для майго народу самую трывалую, бо некаторыя зь іх не трымаліся на небе і падалі на зямлю.
ХХІІІ
Прачнуўся ад таго, што ў мяне зацяклі рукі і ногі – яны былі туга зьвязаныя моцнай вяроўкай.
– Добрай раніцы, далакопе, – усьміхнуўся Раншай усё той жа сумнаватай усьмешкаю, – ты хацеў паразмаўляць з маімі старэйшынамі. Што ж, я табе даю трошкі часу на гэта.
Я прыўзьняўся, наколькі дазвалялі путы, але нікога каля «лесавіка-садавіка» не заўважыў.
– Дзе ж яны? – спытаў я.
– Тут, – адказаў Раншай і паказаў вялікім пальцам на сябе. – Я і ёсьць увесь мой народ. Значыць, і старэйшыны мае ўва мне, – ён засьмяяўся. – Ты хацеў вывесьці сюды сваіх плюгавых далакопаў, каб яны перакапалі тут усю глебу. Дык ім было б нецікава: глеба тут мяккая, як пух. Бачыш, якая трава расьце сакавітая, якія дрэвы сытыя, плодныя. Патрасеш – вось табе і сьняданак, і абед, і вячэра. Твае людзі такога ня бачылі… І, як ні шкада, ніколі ня ўбачаць. Далакопы павінны капаць сабе долы, – ён зайшоўся такім гучным сьмехам, што распалохаў райскіх птушак, якія ціўкалі ў лістоце дрэваў.
– Што тут сьмешнага? – злосна сказаў я. – Калі я змог сюды прыйсьці, то і яны могуць зрабіць тое самае. Я пакажу ім, куды ісьці.
Ад сьмеху ў Раншая на вачах выступілі сьлёзы.
– Ты ня зможаш ім нічога паказаць, бо ты ўжо сёньня ня будзеш жыць на нашай плянэце.
– Я і мой народ можам жыць на іншых плянэтах, як нашыя продкі.
– Продкі? Што ты ведаеш пра продкаў, хлопча? Хаця даведацца ўжо не пасьпееш. Ты сёньня проста ня будзеш жыць. Ты станеш мёртвы.
– За мной ідуць мае людзі, – напаўсхлусіў я, а сам падумаў, што калі сінявокая дзяўчынка дабралася да краіны вемасутаў, то мой народ абавязкова пашле за мной кагосьці.
Але мае словы зноў расьсьмяшылі Раншая.
Калі новы прыступ сьмеху прайшоў, ён дастаў з халявы бота вялікі нож і наблізіўся да мяне.
– Ведаеш, я магу моўчкі ўсадзіць гэты цясак табе ў сэрца, нічога не тлумачачы, але тады ты памрэш з надзеяй, што за цябе адпомсьцяць, што знойдуць твае сьляды. Ты будзеш адчуваць сябе героем. А героем паміраць ня так пакутна. Але мне ня хочацца цябе шкадаваць.
Ён уважліва агледзеў лязо нажа, моцна сьціснуў дзяржальна ў руцэ і рэзка ўстраміў у зямлю побач з маімі путамі.
– Ніхто сюды ня прыйдзе, не адпомсьціць, не даведаецца, дзе ты зьнік. Ніхто сюды ня дойдзе. Я спадзяюся, ты добра помніш вогненную Браму, празь якую ты праляцеў? Я сам СКАЧАТЬ