Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 24

СКАЧАТЬ колькасьць грызуноў. Жывёлаў, небясьпечных для чалавека, тут няма. Спакой і радасьць, – ён сумнавата ўсьміхнуўся.

      – А які народ насяляе гэты Сад?

      – Мой.

      – А як ваш народ завецца?

      – Раншай… Раншайты.

      – Не чуў пра такіх. Але па гаворцы думаю, што вы выйшлі з Заходніх Тунэляў.

      – Так. Праўда, гэта было так даўно, што пра нас ужо забыліся.

      – А я прадстаўнік вемасутаў, з самага долу. Даляшорзах Ін-Йорм.

      – Ого, – зьдзівіўся ён, – з тых шаманаў-далакопаў?

      – Так, хаця мне не падабаецца, калі нас так называюць.

      – І змог дабрацца сюды! – ён на імгненьне задумаўся… – Раншай Варат Першы, – цьвёрдым голасам прадставіўся «лесавік-садавік».

      «Руата таксама была першая», – падумаў я.

      – Цікава, што вашае імя і назва народу супадае.

      – Такі ў нас звычай. Дадаваць у імёны хлопцаў назву нашага гордага народу.

      – Магчыма, у такіх варунках, народ квітнее. Паветра, вады і ежы хапае.

      – Вядома.

      – А колькі вас? Мабыць, сотня, дзьве? Вунь якая тэрыторыя.

      Ён усьміхнуўся шырэй. Відаць, здагадаўся, чаму я задаў гэтае пытаньне.

      – Нас тут дастаткова. Але нават адзін новы чалавек будзе ўжо лішнім.

      Нядобрыя ноткі прагучалі ў словах мужчыны.

      – Але ж пакуль спускаўся з гор, я ня ўбачыў ніводнага, апрача вас, чалавека, – прамовіў я спакойна, – і нават жытла не відаць.

      Ён моўчкі раскідаў кіем вуглі, дастаў бульбіны і паказаў поглядам, каб я частаваўся.

      – А далей няма яшчэ аднаго саду ці лесу? – спытаў я, падкідваючы на далоні гарачы плод.

      – Няма.

      – А вы былі там, за гарамі? – я паказаў у той бок, куды сядала сонца.

      – Тут навокал горы.

      – Але ж за імі павінна быць зямля.

      – За імі жалеза-каменная пустэльня з дробным пылком.

      – І так да самага далягляду?

      – Так па ўсёй плянэце. Сад – аазіс на дне вялікага кратэра. Вакол – непраходныя горы… Гэта Сад Замкнёных Гор…

      – Чаму тут Сад ёсьць, а там нічога няма? – даймаў я «садавіка».

      – Табе не зразумець…

      – Я шмат чаго ведаю пра Сусьвет! – ганарліва прамовіў я.

      Мужчына паблажліва зірнуў на мяне:

      – Даўно, у дагістарычную эпоху, гіганцкае касьмічнае цела прабіла жалеза-каменную кару плянэты. Яго рэчыва перамяшалася з больш мяккімі ніжнімі слаямі, што і дазволіла нашым продкам пасадзіць тут Сад.

      – А самі яны спусьціліся пад зямлю?

      – Правільна.

      – А адкуль вы гэта ведаеце?

      – Нашыя старэйшыны апавядалі.

      – А магу я зь імі пагаварыць?

      – Можаш… Толькі заўтра. Сонца сядае. Будзе ноч.

      Насамрэч надыходзіла Ноч – а ня штучнае зацямненьне, якім кіруе Аўтаматычная Станцыя Часу!

      – А СКАЧАТЬ