Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сад Замкнёных Гор (зборнік) - Серж Мінскевіч страница 23

СКАЧАТЬ мною былі натуральныя скалы, якія я калісьці мог бачыць на карцінках кніг ці на экранах фотасховішчаў.

      Ці ня сон гэта?

      Я прыўзьняўся, пальцамі правёў па няроўнай паверхні скалы. На дотык яна мне падалася шурпата-прыемнай.

      Доўга ляжаў, разглядаў, зачароўваўся ў любаваньні.

      Велічнае імгненьне, калі абстрактныя ўспрыманьні, пачэрпнутыя з урыўкавых навуковых зьвестак ці паўфантастычных народных паданьняў, альбо са сноў і мараў, – раптам паўстаюць на яве.

      Прыродныя алягічныя нагрувашчваньні, здавалася, насычалі мяне моцай і спакоем.

      Я пайшоў па ПЯЧОРЫ. Дзіўна, але я не адразу заўважыў, не адразу адчуў, што я быў цалкам голы, побач не было ні маёй тунікі, ні акраўка тканіны, увогуле нічога, чым я мог бы прыкрыцца. На нагах засталіся толькі вемасуцкія сандалі, якія я так і не захацеў памяняць на модны абутак гараджанаў. Спэцыяльна вырабленыя са скуры прыдольных пацукоў, яны дазвалялі бясшумна хадзіць па падземных тунэлях, а ў шырокіх рамянях, што ахіналі пяткі, былі патаемныя кішэнькі, дзе я хаваў мэдальён, падораны Руатай, падарунак філёзафа са звалкі, а таксама ў кожным зь іх ляжала срэбная сьпіралька – кудмень-абярог народу вемасутаў. Магчыма, гэта і не дало сандалям сарвацца з ног, ці, наадварот – не дало мне зьляцець з прыступак Моста.

      Я ішоў, мякка ступаючы па няроўным грунце, мая галізна падавалася цалкам натуральнай для Прыроды.

      Сьмешная, зьвілістая рачулка ціха квохкала над прыдоннымі каменьчыкамі.

      Пасьля «крывой брамы» я акунуўся ў сьвятло! І бясконцасьць! У мяне было пачуцьцё, быццам у маёй галаве раскрываецца генэтычная памяць, я мог зрокава ўспрымаць раней не напоўненыя вобразамі словы: «Неба», «Аблокі», «Далягляд». Я прылёг на мяккую падлогу, захапляючыся краявідам. Далоні сьціснулі вільготную глебу. «Зямля»! Вось што гэта значыць!

      З-за горнага схілу выглянула СОНЦА! Антыдзюра ў столі-небе!

      Сьвятло, якое яно спараджала, я ня мог успрымаць як звычайнае сьвятло, – проста антыцемра. Я без адрыву глядзеў на сонца, асьляпляючы вочы. Здавалася, што мой розум і сонца зьліваюцца, быццам аднародныя субстанцыі.

      Я з гонарам адчуваў, што прайшоў па ШЛЯХУ.

      І цяпер магу дасьледаваць падсонечную частку сусьвету!

      ХХІІ

      На паляне разналісьцевага лесу ля вогнішча сядзеў не стары яшчэ мужчына. Кійком варушыў вуглі. Там пякліся плады, падобныя да бульбы.

      Я заўважыў яго з гушчару яшчэ здалёк. Ён, здавалася, не пачуў майго набліжэньня.

      На ім былі кашуля з грубай тканіны, відавочна ручной работы, апярэзаныя шырокім блакітным поясам штаны, пашытыя з той жа тканіны, акуратна запраўленыя ў высокія боты (я параўнаў яго абутак са сваім, усьміхнуўся: параўнаньне было не на карысьць маіх сандаляў, якія не падыходзілі для падарожжа па лесе), над правай халявай яго бота выступала дзяржальна вялікага нажа. На лямцы, цераз плячо, вісела скураная торба, аздобленая СКАЧАТЬ