Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Ну, пан Кшыштаф, як вялікі каронны канюшы, мог бы і болей прывесці, – прамовіў з дакорам гетман. – Але нічога сабе гурма.
Гетман і без напаміну ведаў склад падначаленых харугваў, але перабіраючы па адной, уяўляў якім чынам і ў які момант бітвы іх выкарыстае. Паўставалі перад яго вачыма шчэццю даўгіх коп'яў, перад якімі не ўстоіць ніякая пяхота. Але ж наяўная кавалерыя не змяце варожага войска адным налётам. А сваёй пяхоты, лічы, што няма.
Звесткі, нібыта Дзьмітры Шуйскі, збірае значныя сілы пад Калугай, пацвердзіліся: апроч уласнага войска мелі маскавіты восем тысяч наймітаў—чужаземцаў. Ачысціць абшар ад раскіданых атрадаў Рэчы Паспалітай ім будзе не цяжка, а маючы спакойны тыл, дапамогуць Смаленску. Было разумна не чакаць, калі падыдуць астраханскія ды казанскія татары, і нанесці ўдар першымі. Гетман вырушыў 6 чэрвеня.
Гэтым мог бы заняцца каралеўскі ўлюбенец Якуб Патоцкі, яму войска кароль напэўна не пашкадаваў бы. Але прыгажун спаслаўся на слабое здароўе, нібы ў Жулкеўскага яно волатаўскае. Развёў хітрун кірмашны торг, узнагароды яму патрэбны, смаленскую славу з каралём падзяліць! Нібы да гэтага быў у крыўдзе! Але ж каб толькі сабе, а то і набліжаным сваім хоча каралеўскай ласкай прыслужыцца. Ну і што? Давялося Міласціваму пану клікаць Жулкеўскага, хоць і лічыць кароль, што гетману ў галаве не бітвы пераможныя, а хітрыкі палітычныя.
Злаваў Міласцівага пана стары ваяка. Ад самага пачатку быў непрыхільны паходу, дзьмуў у адну дуду з ліцьвінскай шляхтай. Тая не хацела яшчэ адной вайны ля сваіх межаў у дадатак да інфлянцкай, увесь цяжар якой па ранейшаму несла Вялікае Княства і яго гетман Хадкевіч.
– Адным скокам хочаш, яснепан, на Маскву? – каралеўскі папрок не варажыў нічога добрага. – Цара прэч і каралевіча на Крэмль!
Магло здавацца, што не за каралеўскага сына стараецца гетман, а за якога свайго суродзіча.
– Калі ўжо такія поспехі Шуйскага пачаліся, – даводзіў Жулкеўскі,– а нашы справы сцесненыя і ўвогуле сумнеўныя, варта шукаць honestus receptus, якое годнае выйсце.
Шуйскія нібыта няблага ўмацаваліся яшчэ на пачатку года. “Тушынскі вор” не даймаў, яго войска было ў разбродзе і захапілася рабункам. Поспехі Скопіна—Шуйскага варажылі спакой Масковіі і хуткае пазбаўленне ад прыблудаў.
– Вось і звядзі іх на нішто, тыя поспехі, – незадаволена прамовіў Жыгімонт.
Кароль вырашыў апярэдзіць захады маскавітаў. Першымі днямі сакавіка запалаў тушынскі гарадок. Пакрыквалі, ці не людзі Ражынскага пазабаўляліся, адыходзячы да свайго караля. Услед за тымі рушылі насустрач каралю Жыгімонту пан Аляксандр Збароўскі, а з ім ротмістры Андрэй Млоцкі, Сымон Капычынскі, Бабоўскі, Мархоўскі, Бонк Лянцкаронскі, Весялоўскі, Рудзіньскі, з кожным некалькі сот гусараў. Казацкія роты: Рудніцкі, Катоўскі, Ашанскі. Ліцьвіны, караняжы, татары. Нават тушынскія маскавіты, са значнейшых баяраў, павярнуліся да караля. Усё ж некалькі гусарскіх харугваў, Камінскага, Будзілы, Стравінскага, Таляфуса засталіся, затое казакоў СКАЧАТЬ