Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Што ж, гэта разумна, – пагадзіліся паслы. – Мы таксама прагнем спакою і міру. Спадзяемся і ў гэтым на дапамогу Яго Вялікасці караля.
Размова пра дапамогу ішла лягчэй для абодвух бакоў.
– Найяснейшы пан не раз даводзіў да шырокага ведама, што прыйшоў не на згубу гэтай дзяржавы, а на супакаенне. І не самахоць, а запрошаны думнымі баярамі, – нагадваў вялікі канцлер. – Рэч Паспалітая прагне спакою на ўсходніх межах і карыснага абодвум бакам гандлю. Зыходзячы з гэтага, кароль не браў з сабою артылерыі, ваеных прыладаў ды і людзей павёў няшмат. Аднак з улікам новай сітуацыі, пасылае па гарматы і людзей, каб, узмацніўшыся, ісці на Маскву.
Маскавіты пацвердзілі, што на выказанае прыстане ўся Масква, улучна з тымі, хто пры Шуйскім. Леў Сапега быў дастаткова абазнаны, каб паверыць у такую магчымасць. Баяры баяліся і тыраніі Васіля Шуйскага і “казацкага цара” Дзьмітрыя. Усё ж наследны каралевіч, хай і перахрышчаны з лацінства, не ў прыклад лягчэй успрымаецца.
Пасля двутыднёвых перамоваў пагадзіліся, што цар Уладыслаў пяройдзе на праваслаўе, карануецца па праваслаўнаму абраду і будзе кіраваць разам з Баярскай думай ды свяшчэнным саборам. Ва ўсім астатнім захаваецца ранейшы лад з наданнем дваранству правоў, падобных шляхоцкім у Рэчы Паспалітай. 14 лютага 1610 года падпісалі трактат, па якому каралевіч прызнаваўся царом Масковіі. Баяры на дамову прысягнулі, а Жыгімонт пайшоў на хітрасць, устрымаўся. Быў перакананы, што гетман Жулкеўскі пераможа з наяўнымі сіламі, а яму прыпадзе трыюмфаваць у Смаленску, атрымаць ключы ад Крамля, ды запанаваць у заваяванай краіне. На паставу караля паўплывалі весткі, што царык, ратуючы жыццё, уцёк з Тушына да Калугі. На думку Льва Сапегі абставіны не спрыялі каралеўскім задумам.
– Найяснейшы пане, – канцлер паспрабаваў астудзіць каралеўскі запал, – уцёкі тушынскага “цара”нясуць нам больш шкоды, чым карысці.
Габрыэль Война*, падканцлер Вялікага Княства і адкрыты нядобразычлівец Сапегі, аж ускінуўся.
– Што гэта яснепан кажа! Навіна выключна шчаслівая і варожыць хуткі наш поспех.
– Ці не зычыце, яснавяльможны пане, большага шанцавання імпостару, чым свайму каралю?
– з прыхаванай з’едлівасцю запытаўся пан Баболя*, першы па лісьлівасьці трэці ўдзельнік кароткага дыспуту.
Вялікі падкаморы каронны Анджэй Боболя захіхікаў, нібыта зводзячы сказанае да жарту. Вялікі канцлер не лічыў патрэбным азывацца на гэты сабачы брэх, ясны па намерах і неўразумелы па словах. Але кароль, які мог у знерваванні даць гэтаму шаптуну і падпявалу па пысе, разумеў прыхаваны сэнс сапегавых словаў.
– Дыспазыцыя СКАЧАТЬ