Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Ведаў… Гэта ты трапна… Не пры кожным пароль падаваць, – адзначыў швед. – Можа чакаў, калі вызвалюся з тым торгам. Нас не пахваляць, калі нітку абарвем. Хопіць твайго нападу ў лесе… Ізноў пачуўся цяжкі ўздых. Напэўна давалася ў знакі прыгода са страмёнамі. Відаць сустрэчу нельга было адкласці, калі цярпенні не затрымалі… – Усё ж не ясна з маім нападам, – з ноткай трывогі вярнуўся да справы Юдыцкі. – Ці мяне ўвялі ў зман, ці ён не той, за каго зараз падаецца. Што сапежанскі, сам не хавае. – ён памаўчаў. – Калі гэты ганец нейкім чынам даведаецца пра наша…знаёмства і ён не ваш, то сустрэўшы мяне ў каралеўскім войску… – Можа трэба было прызнаць яго канакрадам? – насмешліва запытаўся Хёк. – Ды адразу павесіць, калі ў лесе не пашанцавала?
– Дык жа Гнядко ад жарабяці пры мне, не мог мяне не прызнаць, – услед Хёку засмяяўся Юдыцкі.
Смех змоўшчыкаў падаўся Бражыну брыдкім, нават абразлівым. «Калі б я да вашага рогату далучыўся, усім тром было б не да весялосьці,» – хмыкнуў сам сабе.
– Але пры чым тут Сапегі, калі ён наш? – швед палічыў што досыць жартаў.
– Ты ў справах Княства мала абазнаны, – крыху паблажліва прамовіў Юдыцкі. – Сапегі, брат, усюды пры чым. Наш вялікі канцлер чалавек важкіх здольнасцей, – даводзіў павучальна, – не горш вашага Оксэнштэрны. Не Леў Сапега Мнішхаў, хутчэй яны яго апекі шукалі.
– Бач які сын Княства! – рагатнуў Хёк. – Але згодны, тваё меркаванне больш адпавядае сапраўднасці. Завадатар маскоўскай інтрыгі, несумненна ваш вялікі канцлер, іншыя хіба што здатныя скамарохі.
– Сваё даражэй, – неяк вінавата прамовіў Юдыцкі. – Урэшце, не так супраць сваіх стаю, як супраць маскавітаў.
– Слабое суцяшэнне, вашмосьць, – бязлітасна спраставаў швед. – Зробіш, што загадаем. Як і я, не маеш выбару. Хоць я і швед, больш ваяр чым выведнік, але не ведаю, калі дадуць асесці на ўтульнай мызе, а запрацаваў на яе сумленна.
Юдыцкі ніяк не азваўся на кпіну. Мабыць адчуў розніцу між ім і гэтым Хёкам. Швед працуе на сваіх, а ён, ліцьвін… Бражыну раптам падумалася, ці не ўблытаўся па маладосці, хоць бы з—за адданасці кальвінскім Радзівілам. Тыя здавён са шведамі то б'юцца то цалуюцца.
– Пра шведскую карону для варшаўскіх Вазаў Сапегам не баліць, – Юдыцкі працягваў пераконваць недасведчанага супольніка. – Ім колішнія ўладанні на Смаленшчыне вярнуць. Уплывы на Крамлі такім царом забяспечыць, каб пасля не спакусіўся на страчанае. Вас з Інфлянтаў выперці і Сапегам і Радзівілам важна. Рыга, вольны сплыў па Дзвіне. Таму стараюцца караля Жыгімонта наставіць, нібыта, адтуль бліжэй да стакгольмскага трону, чым з Гданьска.
Абодва зарагаталі, швед крыху змушана. Бражына пакруціў галавою. Гадай тут, дзеля чаго Юдыцкі пляце павуцінне з гэтым шведам, калі так вялікага канцлера нахвальвае!
– Значыць, Сапегі ў нечым з гетманам Жулкеўскім згодныя: вунія без вайны, праваслаўны каралевіч на Крамлі? – удакладніў швед. – Няблага СКАЧАТЬ