Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Але як ты іх разумеў, бо той жа немец ці там швед?
Мажліва, чары выведкі развеюцца самі сабою і таямнічыя намеры высвятляцца звычайнасцю.
– У тым, пане, і шчасце, што і бялявы гаварыў па нашаму, хоць не зусім гладка. – І пра што была размова?
– Адкажу пасля шкрэбала, – прыжмурыўся Мінай.
– Ну, добра, – здаўся Бражына. – Значыць, пра шкрэбала… Маё яно… Мінай праслухаў лясную прыгоду нібы казку. З тым большым запалам павёў свой аповяд. Спачатку шматзначна памаўчаў, даючы слухачу перанесціся ў час і падзею.
– Яны, пане, ці то спяшаліся ці ленаваліся, але лазняку вакол той хаціны не кранулі. Ззаду пад саменькую сцяну лёгка падкаціцца і слухай сабе, пакуль не абрыдне.
– Што, скрозь сцяну чутно? – запытаўся Бражына.
– Там адно найменне сцяна, – хмыкнуў Мінай. Над зямлёю пара вянцоў ледзь не з жэрдак і між імі моху і на лякарства не збярэш, шчыліны – палец пралезе. Адно, што сапці ці крактаць нельга: і яны пачуюць.
Бражына пахваліў дакладнае акрэсленне сітуацыі і паказаў, што гатовы пачуць самае істотнае. Мінай моўчкі кіўнуў, што разумее і прыступіў да выкрыцця змовы.
– Цеснавата тут у цябе, голас належаў таму бяляваму, – патлумачыў Мінай. – Выходзіла Сцяпан быў за гаспадара, ці ягоны пан, Юдыцкі значыць… – Затое бяспечна, – другі голас, Сцяпанаў значыць, адказвае. – Каму ўзбрыдзе ў галаву западозрыць, што тут нешта важнае адбываецца.
– Слушна, – прызнаў гэты госць.
Мінай прыгледзеўся Бражыну, ці прызнае, што ўсё—ткі знайшоўся дапытлівы, западозрыў і нездарма. – Пан Ільяш кажа, цар Дзьмітрый шпегаў баіцца, то паўсюдна віжоў рассылае, – кажа Сцяпан. – Усіх баіцца, і шведаў і жыгімонтавых, так што часцей азірайцеся.
Бражына ўсміхнуўся, падміргнуў дабраахвотнаму выведніку.
– Не здагадваліся, што наш уплішчыўся раней за шведаў і немцаў. Мінай паружавеў задаволены, але тут жа ўздыхнуў вінавата.
– Пасля было не разабраць. З нечым корпаліся, грукалі. А затым пра грошы. Абы грошы, – Сцяпан так нядбала прамовіў, нібы са знаўствам. – Хады знойдуцца. Пан пры гетмане чалавека мае, пры князю Ражынскім, значыць.
– О, такі чалавек на кручку заўсёды будзе патрэбны, – той швед у адказ. Мінай злосна хмыкнуў. – Мне так здалося, пане, – насмеліўся на заўвагу, – Сцяпана кальнула, што і ён разам з панам сваім на кручку. І можа стаць непатрэбным. Яшчэ здалося, нібы той бялявы хацеў бы і Сцяпана выкарыстаць супраць пана Юдыцкага.
Бражына ўхвальна паківаў галавою.
– Такі ў шпегаванні звычай. А калі ж наступная сустрэча? – запытаўся нецярпліва.
– Па словах Сцяпана, на другі дзень як ягоны пан вернецца. Выходзіць заўтра, але можа акурат сёння ноччу, – як нешта звычайнае паведаміў бывалы выведнік Мінай. – Гэта як лічыць прыбыццё.
Стоячы СКАЧАТЬ