Название: Дыплом на царства
Автор: Аркадзь Ліцьвін
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
isbn: 978-98590-371-7-7
isbn:
– Простых халопаў да сябе не дапускае. Князю, кажа, шляхціц мусіць слугаваць, – пажаліўся падчашы. – А тут яшчэ рана ад стралы яму дакучае. Цяжкая, год як ля Масквы собіла, а ўсё смыліць. Кінь бот вунь туды ў кут, калі ласка.
Ганец узяў бот, зірнуў, дзе паставіць, і замёр, як перуном уражаны: у куце скопам ляжалі паперы, пакамечаныя, у скрутку, перагнутыя, з абарванымі пячаткамі.
– Што гэта? – запытаўся, ужо ведаючы адказ.
– А гэта паперы яснавяльможнага. Пісарчук раней парадкаваў, але тыдняў дзесяць таму забілі ў бойцы. Вось пан так і кідае. І адпісаць некаму.
Ганец узяў адну паперыну, другую. Не дай Божа і яго лісты трапяць вось у гэту «канцылярыю»! Сюды ж хто хочаш можа зайсці. Апроч двух вартавых, што па—хлапечы гулялі ў ножыкі невялікім кінжалам, анікога пры кватэры пана гетмана не згледзеў. Адразу ж прапусцілі да князя, пачуўшы, што прывёз пошту.
– Слухай, вашмосьць, – павярнуўся ён да падчашага, калі другі бот стаў у кут. – Ты ж не хочаш шкоды ні каралю ні Айчыне нашай? А найперш князю?
– Вядома, як жа іначай. Іначай гэта здрада. Я б да каралеўскага войска з ахвотаю, але пан не пускае. Ды бацькаў загад… – Разумна кажаш, – пахваліў Бражына. – Таму знайдзі які мех ды складзі ўсё гэта парадкам. А як пан будзе пры розуме, дапытайся, што з усім гэтым рабіць, ці каму аддаць. Можа і спаліць загадае, то сам займіся, каб іншаму каму ў рукі не трапілі.
Хлапчына замаркоціўся. Мабыць, не ўяўляў як гэта будзе дапытвацца ў пана—князя наконт канцылярыі. Магчыма, гэта турбота і падказала яму нечаканую для ганца прапанову.
– Слухай, вашмосьць, а можа твае паперы лепш забраць, чым тут будуць паняверыцца? Пан на іх злаваў. Для караля Ягамосьці, кажаце, важныя, а ў чужых руках небяспечныя.
Ганец задумаўся. Сапраўды, калі б зараз нехта перахапіў гэтыя лісты, то і самому князю—гетману, можна сустрэцца з царыкавым панам маладобрым. А непрыяцеляў пры такой пасадзе кожны чалавек прыдбае, не стараючыся. Лепш спадзявацца, што князь засвоіў пачутае і не зарызыкуе разгалошвання. Хоць бы дзеля ўласнае бяспекі, бо не давядзеш, што не з—за твайго нядбальства лісты да непрыяцеля трапілі.
Гнядко знаходзіць гаспадара
Мінай крыкнуў яшчэ ад парога: – Пане, ваш гнядко сабе новага гаспадара знайшоў!
Бражына адразу падумаў, што гэта да яго, хоць у двары было некалькі гнядых. Зацікаўлены выйшаў на двор, дзе вакол ягонага каня ўжо тоўпілася і гаманіла цэлая грамада. Пара—тройка сапежанскіх афіцэраў, улучна з Малеем, некалькі ягоных жаўнераў. Гняды, нібы задаволены агульнай увагай і нечаканай сустрэчай, пагойдваў галавою, паклаўшы шыю на плячо афіцэра, а той пагладжваў каня па гладкай скуры і нешта тлумачыў жаўнерам.
– Толькі СКАЧАТЬ