Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 5

СКАЧАТЬ Трэба прымаць Сыса такім, які ёсць».

      Чамусьці многім хочацца бачыць сваіх паэтаў акуратненька прычасанымі, у манішцы, пры матыльку, у адпрасаваных портках і накрухмаленай кашулі – а на тое забываемся, што Высоцкі быў алкаголікам і наркаманам, Ясенін забіякам, непераборлівым у жанчынах і амаль алкаголікам, што співаўся Стральцоў і Сербантовіч, што Дастаеўскі хадзіў у лахманах і суткамі праседжваў за карцёжнымі сталамі, прагульваючы ганарары за яшчэ ненапісаныя кнігі, заганяючы сябе ў кабалу, што Талстой – высокі мараліст і непраціўленец – усё жыццё здзекваўся са свайго сямейства і памёр, як самы апошні грэшнік, без споведзі і прычасця, што нават Пушкін у паводзінах быў невыносным чалавекам: трынаццаць разоў страляцца на дуэлі – хіба ж гэта нармальна? І хто такія паэты, як не прадвеснікі Царства Божага? Як не тонкі чуллівы нябесны арган? Ці не таму Гасподзь праводзіць іх па самым днішчы жыццёвага пекла, што любіць іх, як сваіх дзяцей? Каб яны адпакутавалі тут і пазбеглі апраметнай пасля жыцця? «Не здаровыя патрабуюць урача, а хворыя». І хворыя не яны, а вы, усе вы, што вечна задаволеныя жыццём і сабою, усе вы, што ведаеце, як трэба рабіць, а як не трэба, вы, што судзіце паэтаў! Вы, што лічыце сябе здаровымі, а іх вар’ятамі, – яны хоць ведаюць, што «мир во грехе лежит», а што ведаеце вы? Ці не хадзіў Хрыстос сярод мытнікаў і грэшнікаў, ці не піў разам з імі віно? А каго першага ўваскрасіў, каго найпершага забраў з сабою ў царства нябеснае, яшчэ нават патрыярхі іудзейскія трывалі пакуты ў прадонні? Ну, адкажыце, вы ж усё ведаеце, вы так лёгка судзіце, хто вінаваты, хто не, ну ўспомніце? А першага забраў з сабою разбойніка, што быў укрыжаваны праваруч Госпада.

      А вам хочацца бачыць сваіх паэтаў прыпудраных і акадэмічна беззаганных і не заўважаць іх балячак і язваў, а яны ж таксама былі жывымі людзьмі! Калі б вы не наводзілі на іх знешні глянец, не прыкрывалі, нібы каляровымі лапікамі, іх чалавечую брыдоту напісанымі творамі, можа самі даўно сталі б больш дасканалымі, таму што ідэал любімцаў не быў бы такі недасягальны: звычайныя простыя людзі, якія змагаліся са сваімі заганамі, а не сядзелі склаўшы рукі.

      Дык вось, трэба прымаць Сыса такім, які ёсць.

      Перайшоўшы на працу ў Бюро прапаганды мастацкай літаратуры, я крыху ўведаў Анатоля і з творчага боку. Скажу толькі, што ніхто не ўмее чытаць сваіх вершаў, як ён… Сыс валодаў нейкай магіяй уздзеяння на людзей, нейкім гіпнатызмам. Толькі выйдзе, яшчэ і слова не прамовіў, толькі ўперыцца позіркам у прастору – мёртвая цішыня ў зале: усе чакаюць, вось-вось здарыцца цуд. І цуд надыходзіў: ён пачынаў чытаць вершы. Яго слухалі, намагаліся не прапусціць ні аднаго слова, лавілі кожны гук, інтанацыю. Іншы раз ён шчыра і па-чалавечы цёпла распавядаў пра свае прыгоды людзям, якіх бачыў упершыню. Гэта падкупляла. Менш здольныя паэты павінны былі яму зайздросціць. Яго нельга было не любіць у такія моманты: кудысьці выветрываўся яго заўсёдны эпатаж, дзесьці знікала прыліплая да твару акторская СКАЧАТЬ