Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
– Можаш размножыць і хоць на верталёце раскідвай свае вершы, а мне ўсё гэта цьфу, – смачна сплёўвае ён, грэбліва скрывіўшы губы, і махнуў рукою каля прарэхі, – вось да гэтага месца.
– Ну, толькі ў мяне й праблем, што Сыс… Ты што думаеш: ты пуп зямлі? У мяне сваіх турбот поўны рот, хопіць з цябе і аднаго верша. Адкажы, ну што ж ты?
– Я ананізмам у паэзіі не займаюся!
– Вось якраз ты ім і займаешся. Успомні: чатыры гады назад у Іслачы ці не ты гаварыў, давай спрачацца вершамі? Я напісаў, чарга за табою!
І тут падскочыла адна жанчына і таксама накінулася на яго, ёй падалося, што мы збіраемся зводзіць рахункі па-мужчынску: «Што, біцца надумаў! Я табе пакажу, ты, алкаголік і п’янтос! Ты нічога больш не напішаш, а вось ён пісаў і будзе пісаць…» Яна выплюхнула на яго ўсе ранейшыя крыўды, якія раней цярпліва пераносіла.
Усе мне паціскалі руку, гаворачы: «Малайчына! Так яму і трэба! Даўно пара было» – але радасці не было. Падтыкала запытацца ва ўсіх, хто віншаваў мяне: «Ці не вы хацелі яго бачыць менавіта такім? Ці не вы зрабілі яго такім сваім улюлюкваннем, ці не ваша віна ў гэтым?» Я баяўся, што мой верш маглі выкарыстаць не зусім сумленныя людзі, якіх заўсёды шмат круцілася вакол Сыса, і, скарыстаўшы момант, зусім дабіць… Трэба сказаць, не далёка быў ад ісціны. Літаральна на другі дзень падыйшоў адзін з функцыянераў Саюза пісьменнікаў і сказаў: «Давай напішам калектыўны ліст яго маці, каб яна дала дазвол на прымусовае лячэнне ў ЛПП».
– Вы што, падурэлі? Як можна? Ніякага ліста я падпісваць не буду, ён жа Паэт! Хто вас падвучыў?! І не ўздумайце рабіць гэта.
Мае трывогі напярэдадні аказаліся небеспадстаўнымі, яго, нібы ваўка, пачалі абстаўляць сцяжкамі і з улюлюканнем гнаць на «паляўнічых». Я адчуваў, што нехта хацеў нашымі рукамі пазбавіцца ад Сыса і казырнай картай разлічвалі зрабіць мяне, зрабіўшы выснову, што ён мне ў чымсьці здорава насаліў. Не ведаю, каму гэта было трэба. На шчасце, ён выйшаў на мяне і праз дзень-другі, нібы нічога не здарылася, падаваў па-ранейшаму руку, а пра верш сказаў толькі: «Напісаў, дык тваё права» – і дарэмна паляўнічыя, разлічаныя па нумарах, сляпілі вочы свае, чакаючы «звера» ў падрыхтаваную пастку.
Пра той верш мы з Сысам больш не гаварылі. Але неяк праз паўгода, калі ён прыехаў з «гарошкаўскіх вакацый» (летам надоўга з’язджае ў сваю вёску), і вось па прыездзе адразу зайшоў да нас, і за шклянкай гарэлкі сказаў: «Давайце вып’ем за тое, каб мы ніколі не забывалі адзін аднаго, а заўсёды помнілі. Вось я цэлае лета быў у Гарошкаве, і кожны дзень вы былі са мною: і ты, Ядзя, і ты, Арына, і ты… І як мне прыемна было ад думкі, што вы таксама помніце мяне, – і раптам звярнуўся толькі да мяне, – ты што, думаеш, я не помню, што ты напісаў? Думаеш, мне не баліць?»
Потым, і ў бары, і пры будзённых сустрэчах, і ў час, калі ён рэдагаваў мае апавяданні, зноў ніколі не вяртаўся да гэтай размовы.
5
(1-га ці 2-га лістапада 1994 года – тады яшчэ ў кафэ СКАЧАТЬ