Название: Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор: Анатоль Кудласевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-7021-57-4
isbn:
– Не… – адказаў разгублена: «Яшчэ падумаюць, што я сцягнуў іхнюю гарэлку?» – занепакоіўся я, толькі гэтага мне і не хапала, а ўголас дадаў: – Здаецца, ніхто не заходзіў.
Напэўна, Сыс. Гэта яго работа. Больш ніхто, акром яго, – вырашыў ён.
І калі я спытаўся ў Андрэя, што за паэт гэты Сыс, – той адказаў: «Добрыя вершы ў яго, пачытай абавязкова». Адзіны чалавек, які быў мне сімпатычны, і той гаварыў супраць майго цвёрдага пераканання. Значыцца, я штосьці зрабіў не так або чагосьці не разумею, ад таго і няма спакою ў душы.
Перад ад’ездам я падышоў да Сыса: «Анатоль, прабач… Я, можа, нагаварыў што лішняе, ты не бяры да сэрца…»
Ён толькі махнуў рукою, ат, маўляў, не варта ўвагі – але, здаецца, пасвятлеў тварам.
Тады на ганку, калі ён прапаноўваў спрачацца вершамі, я ўсё-такі запісаў яго адрас, хоць быў упэўнены, што ён не спатрэбіцца мне. І па прыездзе ў Давыд-Гарадок (жыў у той час на Палессі) адразу купіў яго «Агмень». Прачытаў. Хоць і адкрываў кніжку з патаемнай злараднай зласлівасцю і цвёрдым скепсісам, што не знайду на старонках вершаў. Перачытаў яшчэ: «Ёсць жа вершы, ёсць жывое слова ад сэрца! Вядома, гэта не Цютчаў, якога прымаю цалкам, шмат тлумнага і незразумелага, але ж ёсць дзесятак вершаў, якія «прабіваюць»! Гэтага хопіць, каб называцца паэтам». Вось і паўстала перада мною праблема: чалавек і паэт, геній і ліхадзейства – як ужываецца гэта ў адной асобе?
3
Дзесьці праз год пераехаў жыць у Мінск. І не збіраўся ж, здаецца, жаніцца, але закруціўся ў віры кахання і панесла…
Праз мецяц справа дайшла да вяселля. Напэўна, такі мой лёс, якога не ўцячэш. Неяк, перапісваючы адрасы ў новы нататнік, выявіў, што Сыс жыве ў тым жа інтэрнаце, што і мы. Пытаюся ў жонкі, ці ведае яна такога паэта Анатоля Сыса?
– А чаму ж не, ён жыве паверхам ніжэй, у нас на тэлебачанні працуе.
– Што ён за чалавек?
Жонка адказала не адразу, неяк сумелася: «Пачакай, я пайду пачышчу зубы, памыюся, а потым скажу». Калі вярнулася з умывальні, на хаду выціраючы ручніком рукі, адразу ж падышла да паліцы, стала на дыбачкі і дастала яго новую кніжку «Пан лес» – «До убожества безлика моя мысль пред Верой в Нику» – прачытаў я дарчы надпіс па-руску, што мяне здзівіла, таму што ведаў яго як апантанага нацыяналіста, ён заўжды здзекваўся з рускамоўных беларусаў: «Звініце, я на русском мову не разумею». Маю жонку звалі сапраўды Верай, але двухсэнсоўнасць у надпісе азадачыла мяне:
– Дык гэта табе падпісана? – жонка кіўнула галавою. – Напісаў бы проста: Садоўскай Веры Іванаўне, ад такога-та, а то не разбярэш: ці жартам, ці ўсур’ёз? Ён, напэўна, шмат думае аб сабе?
– Не ведаю, у нас былі з ім канфлікты, але ён мяне паважае.
Мы запрасілі яго на мой дзень нараджэння. Ён зрабіў выгляд, што бачыць мне ўпершыню, а можа, сапраўды забыўся, таму што, калі пазней я нагадваў яму выпадак у Іслачы, Анатоль СКАЧАТЬ