Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трынаццаць дзён (зборнік) - Анатоль Кудласевіч страница 2

СКАЧАТЬ каб развесціся, хопіць у яе на гэта сілы – калі ласка. Трымаць не буду, але сам і пальцам не паварушу для разводу. А не – дык плынь жыцця некуды вынясе, знойдзе сабе рэчышча: не можа вада біцца ў адну і тую ж загату, каб урэшце не разбурыць яе дашчэнту!

      Да нядаўняга часу я думаў, што работа, сапраўды, галоўная ў маім жыцці, і заўсёды гаварыў жонцы: «Зразумей, калі цябе яшчэ не было, то моё захапленне, мая творчасць жыла ўва мне, дакладней, я жыў ёю. Калі б не творчасць, па-першае, мы нават не сустрэліся б з табою, а па-другое, сядзець бы мне ў якой-небудзь псіхушцы да канца дзён маіх. Уратавала твочасць. Мяне няма без творчасці як чалавека, а ты яшчэ крыўдуеш: не магу ж я секчы сук, на якім сяджу? Калі мне дадзена, я павінен аддаць, гэта ж не маё, бо яшчэ прыйдзецца трымаць адказ перад Тым, ад Каго атрымаў дар, – гэта шлях майго выратавання.

      Вядома, як усе грэшныя людзі, я шмат нарабіў памылак у жыцці, не ведаю, ці магчыма іх выправіць. Ну, скажыце, хто дадумаўся б да такога: «Любая, – гаварыў я адразу ж пасля прапановы, каб выходзіла за мяне замуж (трэба ж быць такім дурнем!), – любая, – кажу, – я хачу, каб ты ведала: я паэт, а потым ужо чалавек, муж, бацька…». (Чамусьці я часта размяжоўваў у сабе чалавека і паэта. Доўга вагаўся, што ж першаснае і галоўнае? Падумаў аднойчы: самае галоўнае – чалавек, а ўжо потым ён ці паэт, ці слесар, ці хто іншы… Але прыходзіць час і ўсё пераварочваецца з ног на галаву, пачынаеш разумець, што твой асноўны чалавек, – гэта паэт у табе. Паэзіяй ты апраўдаешся перад Усявышнім. Тады ўсё чалавечае становіцца такім нікчэмным і неабавязковым, а з пункту гледжання абывацеля: такой брыдой! Але хто такі звычайны чалавек? Чалавек, які жыве мудрасцю гэтага свету. А сказана было: той, хто для свету стане дурным, будзе разумным перад Богам, хто не адрыне «мудрасць» гэтага свету – не спазнае мудрасці Божай).

      Падступіць іншы раз з усіх бакоў, і здаецца, калі не сядзеш зараз за пісьмовы стол, надыдзе канец свету, або выбухнеш вулканам, што клякоча ўнутры. Так я і жыў, разрываючы сябе паміж паэтам і чалавекам. Рэдка ўдавалася прымірыць гэтых двух ворагаў, хіба толькі як знаходзіў іх у гармоніі, і дапаўняў паэт чалавека, і толькі тады мог лічыць сябе шчаслівым.

      Дык вось і кажу жонцы: калі добра ў мяне будзе складвацца ў творчасці – добра будзе і ўсёй сям’і, мала таго, як бы я ні любіў цябе, як бы ні любіў тых дзяцей, што народзяцца потым, хачу, каб ты ведала, калі аднойчы пытанне стане рубам: або сям’я, або работа – для мяне галоўнае апошняе. Вядома, не праца за хлеб штодзённы, а менавіта «магчымасць пісаць» і ўсё, што з гэтым звязана. Пачуўшы такія словы, жонка, напэўна, як і ўсякая жанчына, падумала: «Ты гавары-гавары, вось паставяць у пашпарце пячатку, надыдзе і мая чарга сказаць важкае слоўца, і тады па-іншаму заспяваеш: зробім з цябе чалавека!» – і па першым часе ніколі не ўспамінала той размовы. Хто ведае, можа жыццё пагоршала, можа што іншае, але за апошні год я не аднойчы чуў: «Канечне, у цябе ж сям’я на семнаццатым месцы», або: «Калі б ты павярнуўся да мяне тварам, то быў бы самым шчаслівым, я табе ўсе ўмовы стварыла СКАЧАТЬ