Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 22

СКАЧАТЬ ў панскую сядзібу. Кажуць, што мясцовы прадпрымальнік Уладзіслаў Гумоўскі марыць узнавіць сядзібу, робіць першыя крокі па гэтым шляху. Ёсць і флігель з тых даўніх часоў. Некалькі гадоў у ім месціўся Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей, заснаваны Васілём Мікітавічам Свістуном, вядомым у краі збіральнікам гістарычнай памяці. Мо яшчэ вернуцца ў сцены флігеля экспанаты, якія раскажуць пра знакамітых ураджэнцаў хаця б аднае Дукоры. Як, прыкладам, пра Марыю Андрэеўну Жыдовіч.

      Няпроста пачынаўся яе шлях у навуку. У 1938 г. скончыла Мінскі педінстытут, працавала ў БДУ, у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абараніла доктарскую дысертацыю, і ў 1959м вярнулася ў родны ўніверсітэт, стала прафесарам. Вывучала гісторыю беларускай мовы. Марыя Андрэеўна – адна з укладальніц “Слоўніка гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі”. Асаблівыя заслуг! М. Жыдовіч – у збіранні дыялектных слоў. У 1970 годзе выдавецтва БДУ выпусціла першы “сшытак” мінска-маладзечанскіх гаворак. Марыя Андрэеўна – сярод укладальнікаў. Са ста шаснаццаці адрасоў, дзе ўпісаны словы і выразы, загадкі, фразеалагічныя спалучэнні, – восем пухавіцкіх паселішчаў. I, канешне ж, родная для даследчыцы Дукора, а таксама суседнія Харавічы. Ды і блізкія, недалёкія да Дукоры, да Пухавіч чыны паселішчы – Турэц, Рудня. Чытаю “дукорскія” фразе алагізмы – ёмкія, каларытныя, сакавітыя. Здаецца, словы праменяць, іскрацца, настолькі шматабсяжны ў іх змест: “Як пакорміш, так паедзяш”, “Шыць аўсяным штыхам”, “Хоць плач, хоць скач”, “Хто пытая, той ня блудзіць”…

      Наслухаўшыся дукорскай гаворкі, выправімся ў Пухавічы. Цяпер паселішча абмінае дарога на Бабруйск і Гомель. А некалі тракт ішоў праз саменькае мястэчка, высцеленае брукаванкай. I нават я з 1970х гадоў памятаю тую брукаванку. Праўда, ужо не на цэнтральнай, а цяпер – Савецкай вуліцы, якая і тады была заасфальтавана. Каменне адбівала сонечныя восеньскія зайчыкі па вуліцы Кастрычніцкай, непадалёку ад месца, дзе ў XIX і на пачатку XX стагоддзя ладзіліся кірмашы. Адзін са здымкаў з калекцыі У. Ліхадзедава якраз і вяртае ў тыя часы.

      Пухавічы, дзе школа працуе ажно з 1863 года, выправілі ў вялікае жыццё шмат цікавых людзей. Нагадаю імёны толькі некаторых з іх: акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук Арнольд Смеяновіч, генерал-лейтэнант Яўген Мікульчык, кандыдат сельскагаспадарчых навук Аляксандр Матоха, кандыдат эканамічных навук Мікалай Свірыдаў, доктар палітычных і кандыдат філасофскіх навук прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсігэта Мікалай Лабуш, акцёр-купалавец Аляксандр Лабуш… 3 Пухавічамі звязаны імёны пісьменніка Алеся Пальчэўскага, военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза Якава Смушкевіча, лётчыка Героя Савецкага Саюза Мікалая Шута, настаўніцы, чыя праца адзначана ордэнам Пашаны Алы Ралькевіч, і нават Міхаіла Турэцкага, заснавальніка легендарнага арт-гурта “Хор Турэцкага”.

      3 Пухавіч вяртаемся на Блонь, а далей праз Турын – у Чэрвень, старажытны Ігумен. Тут да паслуг турыста – і краязнаўчы музей, і раённая бібліятэка, СКАЧАТЬ