Название: Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-705-99-80
isbn:
А ў Варацэвічах, якія па другі бок чыгункі на Пінск, на радзіўся (1807 год) мастак, кампазітар, пісьменнік Напалеон Орда, біяграфія жыцця і творчасці якога надзвычай багатая. Мы болей ведаем Орду як мастацкага летапісца Беларусі і суседніх старонак. Падарожнічаючы па гарадах і старых сядзібах, ён вельмі дакладна занатаваў архітэктурныя пейзажы, што і цяпер службу сваю выконваюць перад даследчыкамі айчыннай гісторыі. На шчасце, спадчына Напалеона Орды захавалася. Пра самога Н. Орду пішуць многія даследчыкі. Яшчэ ў 1977 годзе быў усталяваны помнік славутаму земляку.
Дастоева – вёска, дзе некалі быў родавы маёнтак Дастаеўскіх. Сярэдняя школа і адна з вуліц Дастоева носяць імя славутага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Вядома, што ўжо пасля смерці пісьменніка яго жонка цікавілася Дастоевам, пісала мясцоваму святару
A. Кульчыцкаму. Меней вядома пра тую шырокую даследчыц кую працу, што правялі ў бліжэйшыя да нас часы школьнікі і настаўнікі. У кнізе “Літаратурная Берасцейшчына”
B. Ляшук і Г. Снітко расказваюць наступнае: “Эстафету цікаўнасці да радзімы продкаў Ф. М. Дастаеўскага ад Ганны Рыгораўны пераняў унук вялікага пісьменніка інжынер з Пецярбурга Андрэй Дастаеўскі, які ў канцы 60х і 70я гады XX ст. пачаў ліставанне з зямлёй сваіх продкаў, даслаўшы спачатку ліст у Іванаўскі райвыканкам. Яго пераадрасавалі ў Дастоеўскую сярэднюю школу. Чалавецтва рыхтавалася ў 1971 годзе адзначыць 150годдзе Ф. М. Дастаеўскага. У адным з маскоўскіх выдавецтваў быў запланаваны выпуск альбома “Ф. М. Дастаеўскі ў партрэтах, дакументах, ілюстрацыях”. Аўтары хацелі змясціць у ім карту-схему для тых турыстаў, хто захоча наведаць радзіму продкаў Дастаеўскага. Унука генія рускай літаратуры цікавіў адрас вёскі Дастоева, сённяшні яе воблік, транспарт, чыгуначны і аўтобусны, якім можна было трапіць у дарагія мясціны, а найбольш – як ушаноўваецца на Палессі памяць пра род Дастаеўскіх, які даў чалавецтву волата мастацкага слова.
Набыткі школьных краязнаўцаў на той час былі сціплы мі. Ліставанне з унукам Ф. М. Дастаеўскага паслужыла новым імпульсам у актывізацыі пошукаў. Ускладняла іх тая акалічнасць, што загінуў летапіс вёскі і яе наваколля, а так сама царквы…
Дастоева – і радзіма вядомага нашага сучасніка, кіраўніка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Астрамечава” Брэсцкага раёна, вучонага-эканаміста Аляксея Сцяпанавіча Скакуна.
Жыццё працягваецца. Свет становіцца багацейшым на новыя здабыткі. I за зробленым – людзі, новыя імёны, новыя спадчыннікі Янава-Іванава, яго ваколіц.
На Івацэвіцкай зямлі
3 17 раёнаў Брэсцкай вобласці Івацэвіцкі далёка не самы маленькі – і па плошчы, і па насельніцтву. I, канешне ж, Івацэвічы, вёскі і мястэчкі (а ёсць яшчэ адзін акрамя райцентра горад – Косава) багатыя на знакамітых ураджэнцаў.
Але спярша – колькі слоў пра самі Івацэвічы. Упершыню паселішча згадваецца СКАЧАТЬ