Название: Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-705-99-80
isbn:
Згадваючы Косава, нельга прамінуць яшчэ адзін лёс. У старажытным паселішчы ў 1878 годзе нарадзіўся буйнейшы рабін XX стагоддзя Аўрам Карэліц. Ён ніколі не займаў высокіх пасад. Да таго, як перасяліўся ў 1933 годзе ў Ізраіль, жыў у Вільні і ў Косаве. Займаўся самаадукацыяй, імкнуўся дасканала спасцігнуць Тору. Дарэчы, у Ізраілі акрамя рэлігіі Карэліц шмат сіл аддаваў на арганізацыю сельскай гаспадаркі. Творчая спадчына ўраджэнца Косава складае 22-томную працу “Хазон Іш” ды яшчэ 40 рэлігійных і этычных кніг.
Івацэвіцкая зямля ўзгадавала нямала пісьменнікаў. 3 вёскі Сакоўцы – паэт і празаік, актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Піліп Пестрак (нарадзіўся 27 лістапада 1903 года). У 1927 годзе, не маючы яшчэ і 24 гадоў, рэвалюцыянер узначальваў Косаўскі падпольны райкам КПЗБ. Амаль 11 гадоў будучы пісьменнік (хаця друкавацца ён пачаў яшчэ ў 1926 годзе) правёў у турмах панскай Польшчы. Пра заходнебеларускае жыццё Піліп Сямёнавіч раскажа ў раманах “Сустрэнемся на барыкадах”, “Серадзібор”, “Лесавічанка” (твор не дапісаны, асобныя яго раздзелы пабачылі свет ужо пасля смерці літаратара ў 1980 годзе).
Вёска Гутка – радзіма празаіка Сцяпана Крываля (на радзіўся ў 1935 годзе), аўтара кніг “Аднойчы летам”, “Чмяліная вясна”. 3 Гошчава – літаратуразнавец Аляксей Майсей чык, які доўгія гады працаваў на філалагічным факультэце Брэсцкага педінстытута. А таксама – настаўнічаў у роднай вёсцы.
У Быцені, дзе ў свой час дзейнічаў кляштар базыльянаў (болей як два стагоддзі – ажно да 1845 года!), 1 жніўня 1923 года нарадзіўся літаратуразнавец Мікола Грынчык. Перш чым дасягнуць адметных вышынь у навуцы, стаць доктарам філалагічных навук, ён партызаніў у родных мясцінах у Вялікую Айчынную, загадваў аддзелам сацыяльнага забеспячэння ў Быцені (быў жа і Быценскі раён). На бацькаўшчыну да Міколы Міхайлавіча і Любові Аляксееўны Грынчыкаў у розныя гады прыязджалі Алег Лойка, Уладзімір Караткевіч. На хаце Грынчыкаў устаноўлена мемарыяльная дошка. У краязнаўчым даведніку “Літаратурныя мясціны Беларусі” прыводзіцца цікавы факт: “Сваю быценскую бібліятэку з рэдкімі кнігамі М. Грынчык перадаў Беларускаму ўніверсітэту культуры, дзе ён выкладаў”. Дарэчы, тут і клопат адзін важкі прыхаваны. На радзіме, у бацькоўскіх вясковых хатах, а яшчэ і на лецішчах хаваюцца ці захоўваюцца цяпер многія пісьменніцкія бібліятэкі. Апісаць бы іх, звярнуць увагу на зборы ў дачыненні да пісьменніцкай работы – чым не ўнёсак у літаратурна-краязнаўчую біяграфію Айчыны?!.
Яркая асоба сярод літаратараў Івацэвіччыны – краязнаўчы пісьменнік Яраслаў Пархута (нарадзіўся ў сакавіку 1930 г. у вёсцы Мілейкі). Ён і лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі стаў за кнігі падарожных, вандроўных нарысаў. СКАЧАТЬ