Название: Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-705-99-80
isbn:
.. .У жыхароў Клецка і раёна ёсць добрая традыцыя: наведвацца да старажытнага дуба, што расце ў горадзе. Гавораць, што дрэву больш за 400 гадоў. Дакрануўшыся да кары дуба, абышоўшы яго, кажуць, будзеш мець вялікую сям’ю і жыць пажываць у шчасці і дабрабыце. Чаго і застаецца пажадаць усім, хто жыве ў гэтай легендарнай, багатай на цікавую гісторыю старонцы.
…Пад музыку руплівай залатой пчалы
Клімавічы – паселішча ў 120 кіламетрах ад Магілёва, параўнальна маладое. Вядомасць мае з XVII стагоддзя ў звяз ку з гісторыяй Мсціслаўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 годзе ў Клімавічах быў заснаваны кляштар дамініканцаў. У розныя дзесяцігоддзі XVIII стагоддзя Клімавічы належалі Бяляцкім, затым Галынскім. 3 1772 года – у складзе Расійскай імперыі. 3 1777 года – цэнтр аднайменнага павета. Пэўна, з таго часу і пачаўся некаторы росквіт паселішча…
Клімавічы, на гербе якіх у блакітным полі рупіцца зала тая пчала, – сапраўды горад, радзіма людзей руплівых, старанных. Адзін род Бонч-Асмалоўскіх чаго варты!.. Славутыя рэвалюцыянеры Бонч-Асмалоўскія – якраз карэннем, пра шчурамі сваімі адсюль. У Асмолавічах нарадзіўся бацька нарадавольца Анатоля Іосіфавіча – Іосіф Аляксандравіч Бонч-Асмалоўскі. Вось вытрымка з успамінаў сына, які прайшоў праз многія выпрабаванні ў рэвалюцыйных і палітычных змаганнях (машынапіс тэксту, які рыхтаваў да друку колішні гаспадар “рэвалюцыйнага гнязда” Блонь, знаходзіцца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі): “…бацька мой беларус з абяднелых дваран-памешчыкаў Магілёўскай губерні Клімавіцкага павета… Ён са сваімі малодшымі братамі і сястрой застаўся вельмі рана сіратой, і бацька вымушаны быў пачаць служыць і зарабляць хлеб з 15—16-гадовага ўзросту. Паспеў толькі закончыць павятовае вучылішча ў мястэчку Асмолавічы…” Пачаўшы дзяржаўную СКАЧАТЬ